«Хіба можам братамі звацца мы?»

Гэта песня на вершы Анастасіі Дмітрук «Никогда мы не будем братьями» была запісана ў 2014. Яна, найперш, пра адносіны Украіны і Расіі. Але праз пяць гадоў яна стала не менш актуальная і для Беларусі. А нядаўна мы даведаліся, што, аказваецца, існуе пераклад гэтай песні на беларускую. Яго зрабіў Вітаўт Мартыненка.


Навязьлівым братам
верш Анастасіі Дзьмітрук, пераклад Вітаўта Мартыненкі
Хіба можам братамі звацца мы,Калі сьцяг наш у вас пад танкамі,
Калі мову вы ненавідзіце —
Зьневажаеце ёю, крыўдзіце,
Каб сябе называць «старэйшыя»,Ну а нас «бульбашы», «тутэйшыя».
Хай вас процьма, ды безаблічныя.
Вы вялізныя, мы — вялікія.
А вы цісьнеце-націскаеце,Як сабакі, на дух наш лаеце.
Воля — слова вам незнаёмае,
Бо ланцуґ ад дзяцінства свомы вам.
У вас дома «молчанье — золото»,Дык у нас хай гаворыць Молотов,
Так, у сэрцы ў нас кроў гарачая,
Хоць рахманства «роднёй» прызначана,
Але душы у нас бясстрашныя,Мы сьвядомасьцю вам «опасные».
Пасталелі ды сталі мужнымі,
Хоць у школах чужацтву вучаны.
Нас каты на калені ставілі —Мы ж ня мышы, таму паўстанем мы.
Ну а мыш хай на ВАС памоліцца —
Яна кроўю сваёй умоецца.
Вам даслалі загады новыя –Ды ня здрадзім ні краю, ні мове мы.
Вы з Царом, а мы з Дэмакратыяй.
Хіба можам братамі звацца мы?