У Мінску зноў пратэстуюць супраць інтэграцыі з Расіяй (фотарэпартаж)
У Мінску на Кастрычніцкай плошчы распачалася чарговая акцыя пратэсту супраць «паглыбленай інтэграцыі з Расіяй».
Сёння, 20 снежня, у Мінску праходзіць акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй, прымеркаваная да сённяшняй сустрэчы Аляксандра
Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на Кастрычніцкай плошчы сабралася 740 пратэстоўцаў.
Калона рушыла да Плошчы Незалежнасці, дзе плануецца правесці мітынг. Праваабаронцы ацэньваюць прыкладную колькасць удзельнікаў у 1150 чалавек.
На плошчы Незалежнасці адбываецца мітынг. Паводле апошняй інфармацыі назіральнікаў #ControlBY, у акцыі прымае ўдзел каля 1600 пратэстоўцаў.