«Летапісец беларускага року»: дзеячы культуры ўзгадваюць Вітаўта Мартыненку
29 верасня Вітаўту Мартыненку магло б споўніцца 60 гадоў. Вядомы журналіст, пісьменнік і паэт, стваральнік азначэння «беларускі рок», Мартыненка быў аўтарам шматлікіх публікацый на тэмы нацыянальнай музыкі, літаратуры, грамадска-палітычнага жыцця. Ён стаяў ля вытокаў сапраўднай музычнай рэвалюцыі і шмат у чым паспрыяў з’яўленню і развіццю беларускай незалежнай сцэны.