Памёр музыказнаўца Вітаўт Мартыненка
Вядомы музычны крытык сыйшоў на 57-м годзе жыцця.
![martynenka.jpg martynenka.jpg](/img/v1/userfiles/images/martynenka.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вітаўт Мартыненка ўсё жыццё хварэў на цукровы дыябет. Па словах сяброў, нядаўна ён з ускладненнямі патрапіў у шпіталь і перанёс хірургічную аперацыю, аднак высілкі лекараў апынуліся марнымі...У Вітаўта Мартыненкі засталася 25-гадовая дачка Альдона.
Вітаўт Мартыненка з'яўляецца аўтарам музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму» (1989, New York, разам з А. Мяльгуем), «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (2006, Менск, разам з А. Мяльгуем), «Rock on-line» (2010, Менск). Таксама ён выдаў у сваёй рэдакцыі з прадмовай і камэнтарамі беларускі пераклад раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vadis» (2002) і асобным выданьнем поўны тэкст названай прадмовы — «Свой сярод чужых (кантэксты, гістарычныя і лінґвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза П. Татарыновіча)» (2003). Акрамя гэтага, ён быў вядомы як музычны журналіст.
Рэдакцыя "Новага Часу" прыносіць глыбокія спачуванні сям'і і сябрам Вітаўта Мартыненкі.