Выбухныя «Epolets» у Мінску (фотасправаздача)

Адэскі рок-гурт «Epolets» у межах тура па Беларусі 17 сакавіка адыграў у бары «Beer&Wine» свой першы за паўтара гады канцэрт для мінскай публікі.

_epolets__u_minsku___pavel_aksinovicz___10_.jpg


Моцны гук, выбухная энергетыка, пранікнёныя тэксты і запамінальныя мелодыі — глядзіце фотасправаздачу выступу маладых украінскіх зорак.


За сваё чатырохгадовае існаванне адэсіты паспелі выдаць 3 альбомы і стаць фіналістамі ўкраінскага шоу «Ікс-Фактор». Хлопцы не прытрымліваюцца нейкага вызначанага стылю. Паводле прызнання саліста калектыву Паўла Варэніцы, не так важны накірунак у музыцы, як пачуцці пасля яе выкання. Але можна заўважыць элементы альтэрнатывы, дыска і інды. Тэксты ж выходзяць украінскай, рускай і англійскай мовах.