Як у Беларусі выціскалі беларускую мову

13 сакавіка 1938 года ў СССР прынялі пастанову «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». Гэта было юрыдычнае замацаванне расеізацыі народаў, якія аказаліся пад савецкай акупацыяй.