«Каб пра іх боль нашчадкі не забылі, каб іх імёны каты не забілі»

У другі раз ва ўрочышчы Курапаты сабраліся людзі, каб ушанаваць памяць тых, хто загінуў у сутарэннях НКУС у чорную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.