Вандэя ў дзеянні: Дзяды-1988

Брутальны разгон мітынгу 30 кастрычніка 1988 года пацвердзіў, наколькі ў Беларусі моцная савецкая спадчына і сталіншчына.

Удзельнікі мітынгу «Дзяды-88» у Мінску. Крыніца: www.vytoki.net

Удзельнікі мітынгу «Дзяды-88» у Мінску. Крыніца: www.vytoki.net

Пры абмеркаванні кандыдатур на пасаду старшыні камісіі пры Вярхоўным Савеце Беларускай ССР па аказанні садзейнічання ў забеспячэнні правоў і інтарэсаў рэабілітаваных і ўвекавечання памяці ахвяраў рэпрэсій, якія мелі месца ў перыяд 1930-40 гадоў і пачатку 50-х гадоў 20 чэрвеня 1990 года, члены дэпутацкай групы Беларускага Народнага Фронту запыталі ў аднаго з прэтэндэнтаў, былога міністра ўнутраных спраў рэспублікі Віктара Піскарова, хто аддаў загад на разгон мітынгу на дзень памяці продкаў («Дзяды») амаль двухгадовай даўніны. Пад апладысменты парламенцкай большасці Піскароў пафасна адказаў, што «приказ отдал закон, принятый Верховным Советом». На 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ склікання 18 лістапада 1993 года лідар БНФ Зянон Пазняк нагадаў Піскарову: «Нішто не забыта і ніхто не забыты».

Гаворка ішла пра падзеі 30 кастрычніка 1988 года ў Мінску, калі ўлады жорстка разагналі шэсце, прысвечанае «Дзядам». Брутальны і абсалютна бессэнсоўны разгон мітынгу і сёння выклікае шмат пытанняў.

Бомба

Адносна ціхае грамадска-палітычнае жыццё Беларусі было парушана 3 чэрвеня 1988 года. У гэты дзень «Літаратура і мастацтва» выйшла з артыкулам пад назвай «Курапаты — дарога смерці». Аўтарамі значыліся старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, кандыдат мастацтвазнаўства Зянон Пазьняк і інжынер Яўген Шмыгалёў.

wx1080_14_logo_1.jpg


У артыкуле гаворка ішла пра масавыя расстрэлы органамі НКУС на Беларусі ў 1930-я гады. Артыкул меў настолькі вялікі рэзананс, што рэдакцыя газеты была завалена лістамі.


Чытайце таксама:

Дарога смерці


Артыкул Пазьняка-Шмыгалёва (з уступным словам Васіля Быкава) быў нечаканасцю для пераважнай большасці беларускіх грамадзян. Больш за тое, ён меў канкрэтныя прававыя наступствы: 14 чэрвеня 1988 года была створана ўрадавая камісія, якая сумесна з Пракуратурай БССР распачала расследаванне падзей у Курапатах.


Удзельнікі мітынгу «Дзяды-88» у Мінску. Крыніца: www.vytoki.net

Удзельнікі мітынгу «Дзяды-88» у Мінску. Крыніца: www.vytoki.net

Услед за Пазьняком здабыць сабе вядомасць на тэме сталінскіх рэпрэсій памкнуліся іншыя аўтары. «Советская Белоруссия» надрукавала шэраг артыкулаў былога намесніка дырэктара Інстытута гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) Сяргея Пачаніна («Чёрные дни 37-го»). Аднак ніводная з наступных публікацый на тэму сталінскіх рэпрэсій не атрымала ў рэспубліцы рэзанансу, параўнальнага з артыкулам «Курапаты — дарога смерці».

19 чэрвеня 1988 года ў Мінску адбыўся мітынг памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій з удзелам Пазьняка. Гэтая акцыя ацэньвалася з процілеглых пазіцый: калі «Літаратура і мастацтва» паставілася да мітынгу пазітыўна, то «Вечерний Минск» адрэагаваў нервова, абвінаваціў ініцыятараў у наяўнасці палітычных амбіцый.

Што да Пазьняка, то пачаткам яго грамадскай актыўнасці можна лічыць красавік 1969 года, калі ў агульнасаюзнай газеце «Правда» ён з мастаком Лявонам Баразной у сумесным артыкуле «Заботясь о будущем» выступіў супраць плана забудовы беларускай сталіцы, які прадугледжваў знос тэатра імя Янкі Купалы, а таксама старажытных архітэктурных збудаванняў у раёне Нямігі. Гэты артыкул быў фактычна выклікам партыйнаму кіраўніцтву Беларускай ССР на чале з Пятром Машэравым.

У жніўні 1972 года Лявон Баразна быў забіты ў Мінску на вуліцы — паводле афіцыйнай версіі, хуліганамі. Пазьняк, ужо стаўшы публічным палітыкам, неаднойчы сцвярджаў, што смерць яго паплечніка — справа спецслужбаў.

Сам Пазьняк за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю цкаваўся ўладамі, неаднаразова пазбаўляўся працы. Ён страціў магчымасць абараніць кандыдацкую дысертацыю ў БССР. Беднасць, побытавая неўладкаванасць і іншыя фактары паспрыялі фармаванню ў Пазьняка антысавецкіх поглядаў, як ён сам прызнаваўся.

20 сакавіка 1988 года Пазьняк выступіў на мітынгу супраць будаўніцтва новай веткі сталічнага метро, арганізаваным актывістамі «Талакі». Удзельнікі мітынгу ахарактарызавалі Пазьняка як «шматпакутнага мастацтвазнаўцу і глыбокага знаўцу гісторыі свайго народа». Пасля гэтага афіцыйныя выданні, у прыватнасці, газета «Вечерний Минск», пачалі кампанію дыскрэдытацыі. У адной з красавіцкіх публікацый пад назвай «Позиция или поза?» кандыдата мастацтвазнаўства абвінавацілі ў экзальтаваных закліках, беспадстаўным «критиканстве» ўчынкаў савецкай бюракратыі, якая нібыта разбурыла ў Беларусі больш помнікаў, чым нямецка-фашысцкія захопнікі.


Удзельнікі мітынгу «Дзяды-88» у Мінску. Крыніца: www.vytoki.net

Удзельнікі мітынгу «Дзяды-88» у Мінску. Крыніца: www.vytoki.net

Да крытыкі Пазьняка далучыўся партыйны камітэт па месцы яго працы ў Інстытуце гісторыі АН БССР. Мастацтвазнаўцу закідаліся не толькі эмацыйнасць і катэгарычнасць у меркаваннях, але і «отход от классовых оценок некоторых общественно-политических явлений», што, паводле парткама, з’яўлялася «недопустимым в институте идеологического профиля».

Прэтэнзіі на адрас навукоўца былі настолькі адыёзныя, што ў абарону Зянона выступіла газета «Літаратура і мастацтва». Пазіцыю парткама аўтарытэтнае выданне ацаніла як прыклад бюракратычнай падстрахоўкі і чарговай «разбіралаўкі».

Вандэя

У вераснёўскім нумары (№39) за 1988 год папулярнага агульнасаюзнага выдання «Огонёк» з’явіўся артыкул вядомага беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Знешне звычайная публікацыя выклікала шалёную рэакцыю беларускіх камуністаў. Аўтар «Вайны пад стрэхамі» назваў Мінск Вандэяй (Вандэя — французскі дэпартамент, дзе 10 сакавіка 1793 года пачаўся мяцеж супраць французскага рэвалюцыйнага ўрада — Аўт.) перабудовы.

У адным гэтым азначэнні адлюстравалася ўся прырода грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця БССР як адной з самых кансерватыўных рэспублік СССР. Для прыкладу можна ўзяць хаця б адну сферу — моўную. У 1980-я гады назіраўся заняпад беларускай мовы бадай на ўсіх узроўнях. 15 снежня 1986 года 28 дзеячаў культуры накіравалі адкрыты ліст Генеральнаму сакратару ЦК КПСС Міхаілу Гарбачову, дзе наракалі на катастрафічны стан беларускай мовы. Чачэнскі саветолаг і эмігрант Абдурахман Аўтарханаў, аўтар шэрагу прац пра савецкі таталітарызм, назваў гэты калектыўны зварот вядомых беларусаў «документом исторической важности по национальному вопросу в СССР».

Артыкул пісьменніка абмяркоўваўся і на 10-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР 11 склікання. У прыватнасці, 19 лістапада 1988 года дэпутат Аляксандр Мартысюк, старшыня Мінскага абласнога савета прафесійных саюзаў, патрабаваў ад Алеся Адамовіча публічнага прабачэння. Таксама прабачэння ад Адамовіча патрабаваў праз сродкі масавай інфармацыі выкладчык Мінскага педінстытута Валерый Талкачоў (будучы прэс-сакратар Лукашэнкі ў 1996-1997 гадах).

Аргкамітэт

І ўсё ж беларуская ідэя прабівала сабе жыццё. 19 кастрычніка 1988 года ў Доме кіно («Чырвоны» касцёл Сымона і Алены) адбылася ўстаноўчая канферэнцыя грамадскага аб’яднання «Мартыралог Беларусі», якое ўзначаліў Зянон Пазьняк. Адначасова было заяўлена аб арганізацыйным камітэце па стварэнні Беларускага Народнага Фронта. Старшынёй Аргкамітэта стаў Пазьняк.

Стварэнне «Мартыралогу» і Аргкамітэта БНФ выклікала рэзкую негатыўную рэакцыю з боку «ястрабаў» ва ўладзе. У прэсе пачалася кампанія шальмавання прыхільнікаў Фронту. Вядучыя газеты апублікавалі некалькі артыкулаў са здзеклівымі назвамі. Адзін з іх пад назвай «Эволюция политического невежества», апублікаваны ў газеце «Знамя юности», быў падпісаны акадэмікамі, дактарамі і кандыдатамі навук: ён утрымліваў зубаскрышальную крытыку «нефармальнага» руху ў Беларусі.

22 кастрычніка 1988 года ў Доме палітычнай асветы ўлады арганізавалі мерапрыемства пад умоўнай назвай «грамадска-палітычная дыскусія». Удзельнікі гэтай дыскусіі выступілі супраць БНФ. Заявы слесараў і тынкоўнікаў, напісаныя нібы пад капірку, гучалі непераканаўча. Хутчэй, яны толькі дадавалі папулярнасці новаму руху.

Рэакцыя «народных мас» на захады па стварэнні БНФ падрабязна асвятлялася ў «Вечернем Минске», ім быў прысвечаны цэлы цыкл артыкулаў. У адной з публікацый будучаму БНФ супрацьстаўляліся «сотни молодых людей, которые сегодня не только говорят о перестройке, а творят ее созидательным трудом и научно-техническим поиском». Сярод гэтых «молодых людей» фігураваў на той час 34-гадовы Аляксандр Лукашэнка, які «возглавил самое убыточное в Могилевской области хозяйство». Гаспадарка, як сцвярджала публікацыя, «практически за год благодаря внедрению новых хозрасчетных отношений» атрымала «миллионную прибыль». Таму «молодого директора пригласили на совещание в ЦК КПСС», дзе «с ним беседовал по этим проблемам Михаил Сергеевич Горбачев».

Вядучыя беларускія пісьменнікі і паэты правялі 27 кастрычніка 1988 года партыйную канферэнцыю. Прысутны на сходзе народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль назваў дзікунствам выступленні ўдзельнікаў дыскусіі 22 кастрычніка, а кіраўнік Мінскага гарадскога камітэта КПБ Уладзімір Галко змушаны быў выслухаць непрыемныя пытанні.

Падрыхтоўка

На адрас выканкама Савецкага раёна Мінска 14 кастрычніка 1988 года паступіла незвычайная заява, падпісаная старшынёй Таварыства маладых літаратараў («Тутэйшыя») Аляксандрам Бяляцкім і членам Рады Таварыства Анатолем Сысам. Падпісанты прасілі сталічныя ўлады даць дазвол на правядзенне «гістарычна-літаратурнага беларускага свята-мітынгу “Дзяды”» (канцавы прыпынак трамавая №1 – Зялёны Луг, далей — жалобная працэсія да Курапатаў).

Улады былі ў разгубленасці: што рабіць? Яны памяталі сумны досвед падзей 20 красавіка 1986 года, калі падчас Выставы аднаго дня ў Траецкім прадмесці Мінска на навучэнцаў Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчым мастацтве па-хуліганску накінуліся былыя «афганцы». «Афганцы» ганілі і штурхалі дзяцей, якія бралі ўдзел у абрадзе Гукання вясны, за тое, што дзеці нібыта святкавалі дзень нараджэння нацысцкага фюрэра. Арганізатары Выставы аднаго дня мастакі Аляксей Марачкін і Мікола Купава паскардзіліся на «афганцаў» у пракуратуру, але атрымалі толькі адпіску.

Аднак 25 кастрычніка 1988 года ўлады далі адказ: «В связи с проведением 29-30 октября 1988 года торжеств, посвящённых 70-летию образования ВЛКСМ… в проведении 30 октября 1988 года праздника-митинга “Дзяды”… отказать».


 Паведамленне кіраўніцтва Савецкага раёна Мінска аб забароне Дня памяці продкаў («Дзяды»), 25 кастрычніка 1988 года. Крыніца: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.

 Паведамленне кіраўніцтва Савецкага раёна Мінска аб забароне Дня памяці продкаў («Дзяды»), 25 кастрычніка 1988 года. Крыніца: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.


Нягледзячы на забарону ўладаў, праца па арганізацыі мітынгу пачалася. Праваахоўныя органы паведамлялі, што з 27 па 30 кастрычніка 1988 года ў грамадскіх месцах было знойдзена каля 150 улётак з заклікам узяць удзел у мітынгу.

Арганізатары мітынгу ўсведамлялі, на якую рызыку ідуць. Дзейнічаў адыёзны ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 жніўня 1988 года, які ўзмацніў матэрыяльную і адміністрацыйную адказнасць за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацый.

Пушкін

Сталічныя праваахоўныя органы 28 кастрычніка 1988 года паведамілі пра затрыманне студэнта Тэатральна-мастацкага інстытута Алеся Пушкіна, які на Ленінскім праспекце каля дома №58 расклейваў улёткі з заклікам на мітынг. У выніку Пушкіну далі 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак адбылося непрадбачанае: за Пушкіна ўступіліся яго калегі-студэнты: Пушкін — выдатнік вучобы, лаўрэат стыпендыі імя Францыска Скарыны, воін-інтэрнацыяналіст, які два гады правёў у Афганістане. У выніку Пушкін быў вызвалены.

Разгон

Падчас разгону двухтысячнага мітынгу ў раёне Маскоўскіх могілак у Мінску былі затрыманы 72 удзельнікі. Пацярпелыя, у тым ліку Зянон Пазьняк, заявілі аб ужыванні супраць іх спецсродкаў, у прыватнасці, слезацечнага газу.



Намеснік міністра ўнутраных спраў Канстанцін Платонаў у дакладной запісцы сцвярджаў, што спецсродкаў у праваахоўных органаў на месцы разгону не было, а сілавыя дзеянні міліцыі тлумачыў вострай неабходнасцю:

«Поступавшая информация давала основания полагать, что в большинстве своем участниками митинга будет молодежь. УВД Мингорисполкома был разработан план обеспечения охраны порядка на случай попытки проведения этого митинга. Согласно плану к несению службы привлекалось 600 человек личного состава Минского гарнизона милиции и курсанты учебных заведений МВД СССР, 30 автомашин милиции, 2 пожарных автомашины. Специальный отряд милиции по пресечению групповых нарушений порядка был экипирован средствами индивидуальной защиты и находился в автобусах, подразделения внутренних войск в несении службы участия не принимали.

30 октября в районе сквера по ул. Калиновского около 14 часов стали собираться участники митинга, а также любопытные и прохожие. В целях недопущения митинга сквер был блокирован сотрудниками милиции и народными дружинниками. Разъяснительная работа, проводимая, к сожалению, только нашими работниками, не остановила нарушителей. Они сделали попытку прорваться в глубину сквера, но их действия были пресечены. Именно здесь была задержана первая группа граждан, которые проявляли наибольшую активность и не подчинялись законным требованиям работников милиции.

Отдельные граждане открыто подстрекали к противоправным действиям, оскорбляли работников милиции, призывали оказывать сопротивление власти. В таких условиях, когда в толпе, насчитывавшей около двух тысяч человек, находились женщины, дети, события могли повлечь весьма серьезные последствия, за которые в конечном итоге ответственность несла бы милиция.

В целях обеспечения безопасности людей принимались меры по разделению толпы на более мелкие группы, продолжалось убеждение присутствовавших не обострять обстановку. Даже при задержании правонарушителей работники милиции проявляли выдержку и самообладание, хотя в этих условиях, когда из толпы раздавались выкрики: «Фашисты», «Сталинисты», «Убийцы» и др., это было далеко не просто.

Всего во время обеспечения порядка при попытке проведения митинга было выявлено и задержано 72 нарушителя общественного порядка, проводится работа по установлению и документированию противозаконной деятельности организаторов и активных участников митинга.

Во время несения службы по недопущению проведения несанкционированного митинга специальные средства (резиновые палки, слезоточивый газ, водометы и др.) не применялись. Все эти средства в полном объеме после несения службы сданы в места их постоянного хранения. Деятельность милиции основывалась только на убеждении, предупреждении нарушений закона».



У адказ Аргкамітэт БНФ распаўсюдзіў адмысловую заяву, дзе разгон мітынгу расцэньваўся як «непрыкрыты рэцыдыў сталіншчыны», а беларускаму кіраўніцтву выказваўся палітычны недавер:

«30 октября 1988 года в городе Минске отряды милиции и внутренних войск, спецподразделения, вооруженные дубинками, слезоточивым газом и водометной техникой, разогнали многотысячный митинг — реквием памяти предков «Дзяды», предварительно незаконно, без юридического обоснования запрещенный. Было безосновательно задержано свыше 70 человек, в том числе члены творческих союзов, представители прессы, женщины.
Применялась физическая сила и слезоточивые газы. Мы расцениваем события 30 октября как неприкрытый рецидив сталинщины, как наступление антиперестроечных сил на демократию и высказываем решительный протест против беззакония и насилия над правами человека.
Приказом разогнать митинг власти показали, что вести диалог с народом они не желают. В республике развернута оскорбительная кампания против Общества памяти жертв сталинизма «Мартыралог Беларусi», Оргкомитета Белорусского Народного Фронта «Адраджэньне», патриотических молодежных объединений. Идет беспрецедентная дискредитация творческой и научной интеллигенции, разжигается социальная вражда. Оргкомитету БНФ «Адраджэньне» провокационно приписываются абсурдные политические намерения, людей пугают прибалтийскими народными движениями за перестройку, целенаправленно искажая их демократическую суть.

Мы решительно заявляем, что курс на разжигание межнациональной и социальной вражды, который выбрала сегодня идеологическая служба республики, это уголовное и политическое преступление.

Выход из сегодняшнего кризиса мы видим в открытом диалоге общественности с теми руководителями, которые осознают, наконец, что перестройка не осуществится до тех пор, пока в политическую жизнь республики не включатся миллионы ее жителей.

Руководство, применившее силу против своего народа, развернувшее клеветническую кампанию против демократической инициативы, против интеллигенции и молодежи, скомпрометировало себя и не заслуживает политического доверия».

Разгон мітынгу 30 кастрычніка 1988 года быў з боку ўладаў БССР няўдалым крокам. Рэзка адмоўна да яго паставіліся вядучыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Больш за тое, кіраўнікі БССР не маглі ў гэтым пытанні абаперціся на падтрымку саюзных органаў улады.

Непрыемным сюрпрызам для кіраўніцтва БССР стала публікацыя ў агульнасаюзнай «Литературной газете». У тым артыкуле раскрываліся падрабязнасці падзей 30 кастрычніка, замоўчаныя беларускай прэсай. Публікацыя суправаджалася высновамі аб неправамерных дзеяннях міліцыі.

У непрывабным выглядзе былі выстаўлены ўлады БССР і ў некаторых іншых маскоўскіх выданнях, папулярных пад канец 1980-х. Так, у часопісе «Огонек» Васіль Быкаў апублікаваў рэзанансны артыкул («Дубинки вместо гласности?»), прысвечаны разгону мітынгу.

Прававую ацэнку падзеям 30 кастрычніка павінна была даць адмыслова створаная камісія, узначаленая старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Георгіем Таразевічам. Вынікам дзейнасці камісіі стала пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 14 лістапада. У ім арганізатарам мітынгу закідалася тое, што яны хацелі выкарыстоўваць шэсце ў мэтах, «якія не маюць нічога агульнага з рытуалам памінання».

Неўзабаве па прыняцці пастановы Таразевіч даў доўгае інтэрв’ю, дзе ўскосна выказаўся супраць стварэння БНФ і дзеянняў арганізатараў мітынгу, накрэсліў перспектывы «нефармальнага» руху. Паводле Таразевіча, «нефармалам» і БНФ адводзілася ў справе перабудовы другарадная роля: яны меліся служыць «прывадным рамянём» партыі і камсамола.

Брутальны разгон мітынгу 30 кастрычніка 1988 года пацвердзіў, наколькі ў Беларусі моцная савецкая спадчына і сталіншчына. Праз некалькі гадоў такі прыём на ўзбраенне возьме Аляксандр Лукашэнка. Яго фраза, кінутая пасля Плошчы-2010 («Тебе палкой дали по голове — так это самое меньшее зло») каментараў не патрабуе.