Дзень памяці ахвяр рэпрэсій павінны адзначаць на дзяржаўным узроўні (фота)
Рух Салідарнасці "Разам" 29 кастрычніка ладзіць традыцыйны жалобны Шлях памяці па месцах сталінскіх рэпрэсій.

Шлях памяці распачаўся аб 11-й гадзіне на Кальварыйскіх могілках.
На працягу дня акрамя Кальварыі актывісты наведаюць Цівалі, Заходнія могілкі (помнік Маракову), станцыю Мінск-Таварны, Лошыца, Благоўшчына, Вайсковыя могілкі, парк Чалюскінцаў.
Гэта робіцца дзеля таго, каб людзі памяталі гэтую жахлівую дату гісторыі Беларусі. У перспектыве, спадзяюцца ініцыятары акцыі, гэты дзень будзе адзначацца на дзяржаўным узроўні.