За выказванне меркавання — штраф 735 рублёў

Суд Мінскага раёна 29 кастрычніка асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага да штрафу ў памеры 30 базавых велічынь (735 рублёў) за тое, што ён стаяў на фоне бел-чырвона-белага сцягу і выказваў публічна меркаванне ў дачыненні да рэстарацыі «Паедзім паядзім».

1540806201_zajava_ad_bkhd_u_minabarony_liava_3_logo_1_logo.jpg


Пры гэтым суддзя падчас паседжання спытаў у яго, ці меў ён дазвол на выказванне свайго меркавання і калі так, то хто яго даў. “Гэта ўсё, што трэба ведаць пра наш беларускі суд”, — адзначыў Віталь Рымашэўскі.
Палітык таксама нагадаў, што цяпер цягам году ён не можа быць заяўнікам любых масавых акцый.
Сёння, 29 кастрычніка, таксама стала вядома, што кіраўніцтва рэстарацыі “Паедзем паядзім” напісала заяву на абаронцаў Курапатаў Зміцера Дашкевіча, Ганны Шапуцька, Дзяніса Урбановіча, Паўла Севярынца. Цяпер міліцыя "праводзіць праверку" і вырашае, ці распачынаць крымінальны працэс.