«Паедзем паядзім» патрабуе крымінальнага пераследу абаронцаў Курапатаў

Стала вядома, чаму абаронцаў Курапатаў пачалі выклікаць у бараўлянскую міліцыю. Рэстаратары «Паедзем паядзім» падалі заяву на актывістаў.

Фота Алены Ляшкевіч

Фота Алены Ляшкевіч

Кіраўніцтва “Паедзем паядзім” напісала заяву на абаронцаў Курапатаў. Цяпер міліцыя "праводзіць праверку" і вырашае, ці распачынаць крымінальны працэс.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў Павел Севярынец: “Сябры, адносна выклікаў у Бараўляны Дашкевічу, Шапуцьцы, Урбановічу і мне як "удзельнікам крымінальнага працэсу". Патэліў участковаму па нумары, указаным у павестцы. Ён кажа, праводзіцца праверка па заяве кіраўніцтва рэстарацыі. Справа яшчэ не ўзбуджаная, але матэрыялы праверкі быццам бы ў адпаведнасьці з 173, 174 КПК будуць перадавацца ў следчы ворган для вырашэньня, ці ўзбуджаць справу (вырашаць будуць "наверсе", зразумела)”.