...І колькі б гадоў не мінула, ад жудасці сэрца дрыжыць
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях НКУС былі растраляны 132 чалавекі, прадстаўнікі беларускай навуковай і творчай інтэлігенцыі. Памяці ўсіх бязвінна забітых у часы сталінскіх рэпрэсій прысвячаецца гэты верш нашай чытачкі Тамары Паўловіч.
Курапаты
(ноч з 29 на 30 кастрычніка)
Трывожна гудзе ў КурапатахАбуджаны памяццю лес,І лікі ўзнікаюць на кратах,Спускаючыся з нябес,
Прыгожыя ўсе, маладыя, Загублены тут без віны За праўду, за мэты святыя Галовы злажылі яны.
Іх таленты, мары і славаБылі расстраляныя тут.Эліту згубіла дзяржава,Збяднеў паспаліты наш люд.
Кастрычніцкай ноччу глухою Прыходзяць іх душы сюды, Не могуць знайсці супакою Ад дотыку даўняй бяды.
Бы рэха зямлю скаланула —Галосяць по мёртвых крыжы.І колькі б гадоў не мінулаАд жудасці сэрца дрыжыць.
Праклёнам назначаны каты За смерці, за кроў, за той жах. Тут дух беларускі распяты На гэтых самотных крыжах.
Зноў цені выходзяць з-за кратаў,Завея іх сцеле абрус,І стукае лёс КурапатаўУ сэрца тваё, Беларусь!
30.10.2017Паўловіч Т.А.