Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах (фота)
Каля ўрочышча Курапаты прайшла Ноч расстраляных паэтаў.

Нягледзячы на надвор'е, ушанаваць памяць закатаваных у сутарэннях НКУС, увечары 29 кастрычніка сабраліся каля 150 чалавек. Пад пранізлівай імглой на заклік Зміцера Дашкевіча сабраліся грамадскія актывісты, палітыкі, дзеячы культуры.
Твары прысутных асвятлялі дрыготкія агеньчыкі знічак. З імправізаванай сцэны галасамі сучаснікаў гучалі словы тых, хто заўчасна і трагічна сышоў у Вечнасць.