Сустрэча з Дзедам. Медытацыя на падтрымку ў цяжкім стане
Вобраз Дзеда – адзін з ключавых у беларускай традыцыйнай культуры. Дзедам называлі першы зажынкавы сноп і апорны слуп у гаспадарчых пабудовах, а таксама — пячны слуп у хаце (цэнтр мікрасусвету чалавека). І, канечне ж, самае нам звыклае — гэта сувязь з Продкамі.
Такім чынам, Дзед – сімвал апірышча, абароны, дапамогі, падтрымкі, упэўненасці. І калі ваша жыццё падаецца заблытаным, складаным, невыносна цяжкім, калі ствараецца ўражанне, што ўвесь свет ідзе супраць вас, адпраўляйцеся на сустрэчу са сваім Дзедам – ён абавязкова дапаможа!
Мантаж: Крылы
Музыка: з сайта Falling Together by Scott Buckley | https://soundcloud.com/scottbuckley
Music promoted by free-stock-music.com /Creative Commons / Attribution 4.0 International (CC BY 4.0)
Перад медытацыяй:
- Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
- Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
- Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце).
- Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет!