Алег Панамар: Бітыя карты лузера. Расія ўжо ніяк не пераможа

Шансаў перамагчы ў Расіі ў вайне з Украінай няма ніякіх. І далей будзе толькі горш. Пра гэта разважае ўкраінскі блогер і палітолаг Алег Панамар у сваіх допісах

panamar.jpeg

Зафіксуем на паперы што ідзе не так, як планаваў Пуцін, і чаму гэта шлях да паразы.

Паразы на полі бою. Пастаянныя ваенныя паразы, якія складваюцца ў стабільны адмоўны трэнд — параза пад Кіевам, Харкавам, на поўначы Украіны і самая буйная — на поўдні.

Расіі ўжо немагчыма перамагчы. Ніяк і ніколі. Я пісаў пра гэта не раз, але паўтару. Уся расійская ваенная авантура мела сэнс (з іх боку гледзячы) толькі ў тым выпадку, калі б яны вырашылі задачу па ўзяцці Кіева і змене ўлады ў Украіне за тыдзень (максімум – месяц).

Тады Захад не паспеў бы ўвесці татальныя санкцыі, адмовіцца ад іх нафты і газу, разгарнуць маштабную пастаўку зброі Украіне. Але сёння Расія ў абсалютна бязвыхадным становішчы, бо яна вядзе вайну, у якой ужо немагчыма перамагчы. Ніяк і ніколі.

І ўсе гэта ведаюць, у тым ліку і кіраўніцтва РФ. І чым даўжэй яно яе вядзе, — тым абсурднейшым становіцца становішча РФ.

Улады не могуць ужо прыдумаць мэты і прычыны гэтай вайны (яны ўжо іх мянялі раз дваццаць). Тым цяжэй (немагчыма) растлумачаць нешта іншым краінам, нават адносна лаяльным, і сваім грамадзянам. І далей для іх усё будзе толькі горш — і яны гэта ведаюць. Таму Пуцін не паехаў на саміт.

І таму яны крычаць аб перамовах. І я не раз казаў, што ЗША знаходзяцца з імі ў пастаянным кантакце і пастаянна замяраюць – наколькі кліент гатовы да сур'ёзных рашэнняў на ўмовах ЗША і Украіны. Таму што неразумна і не мае сэнсу Украіне ісці на нейкія іх умовы, улічваючы, што гэта РФ трэба, а не ўкраінцам, і гэта ведаюць усе…


Правал энергетычнай вайны. Цёплая зіма, усе газасховішчы ў Еўропе запоўненыя, цана на газ у ЕС знізілася, адкрываюцца новыя газаправоды не з Расіі. А таксама тэрміналы па прыёме LNG, набліжаецца нафтавае эмбарга і столь цэнаў на нафту.

Правал ядзернага шантажу. Кітайскае і амерыканскае папярэджанне аб недапушчальнасці прымянення ядзернай зброі і пра наступствы гэтага.

Ізаляцыя. Узмацненне міжнароднай ізаляцыі і дэманізацыя Расіі (саміт G-20, галасаванне ў ААН, прызнання дзяржавай-спонсарам тэрарызму).

Саміт у Інданезіі дэманструе крытычную ізаляцыю Расіі ў свеце, нават сярод раней больш-менш лаяльных або нейтральных глабальных гульцоў. Усе заходнія краіны і некаторыя іншыя выйшлі з залы падчас выступу Лаўрова. Гэтак жа Лаўроў уцёк, калі выступаў прэзідэнт Украіны.

Але галоўнае — выніковая дэкларацыя. Хоць і былі асцярогі, што Кітай заблакуе дэкларацыю, якая б асуджала агрэсію Расіі. Але…


Пасля чароўнай і вельмі ўдалай сустрэчы з Байдэнам Кітай падтрымаў тэкст выніковай дэкларацыі. Сусветныя лідары заявілі, што сённяшняя эра не павінна быць эрай вайны, і асудзілі пагрозы ўжывання ядзернай зброі, адлюстроўваючы глабальную занепакоенасць з нагоды вайны Расіі супраць Украіны.

У дэкларацыі гаворыцца: "Большасць чальцоў рэзка асудзіла вайну ва Украіне і падкрэсліла, што яна прыносіць велізарныя чалавечыя пакуты і пагаршае існуючыя праблемы ў сусветнай эканоміцы».

Дарэчы, Індыя прыклала вялікія пасрэдніцкія намаганні, каб усе падтрымалі такі тэкст.

Заходняя дапамога. Няздольнасць Расіі спыніць або паменшыць заходнюю ваенную дапамогу Украіне. Дапамога павялічваецца і будзе павялічвацца.

Выбары ў Кангрэс. Правал надзей Расіі на выбары ў Кангрэс ЗША і на значную перамогу там Трампа.