Алег Панамар: Расія цяпер — краіна без душы
Блогер і ўкраінскі палітолаг Алег Панамар разважае пра жахлівыя абставіны гібелі «Масквы». Ён згадвае, як калісьці СМІ Расіі асвятлялі гісторыю з падлодкай «Курск» — і гэта было вельмі эмацыйна. Цяпер Расія страціла адразу на 500 маракоў больш, чым «Курск», і... — поўная цішыня.
Камандуючы Чарнаморскім флотам адмірал Ігар Осіпаў арыштаваны ФСБ. Гэта восьмы генерал\адмірал, якога Расія страціла з пачатку вайны.
Наогул жа, калі арыштоўваюць камандуючых, — гэта прыкмета таго, што вайна ідзе не так, як хацелася.
А асабіста для Ігара Осіпава дрэнная паласа пачалася 4 дні таму, калі Японія ўнесла яго ў санкцыйныя спісы.
Прычына арышту адмірала зразумелая. У лютым камандуючы Чарнаморскім флотам адмірал Ігар Осіпаў асабіста праверыў здольнасць ракетнага флагмана «Масква» адбіваць авіяўдары праціўніка. Ён застаўся задаволены вынікамі вучэнняў. Інфармацыя пра гэта распаўсюджвалася ў расійскіх СМІ напярэдадні пачатку вайны РФ супраць народа Украіны, а менавіта 18 лютага 2022 года.
Для праверкі адмірал выязджаў на месца дыслакацыі крэйсера. У паведамленнях прапагандысцкіх расійскіх медыя сказана, што вучэнні прадугледжвалі адбіванне атакі ўмоўнага праціўніка, які спрабаваў нанесці ракетны ўдар па месцазнаходжанні сіл флоту.
Вось так праверыў…
Пра афіцыйны штат «Масквы» памылкова-наўмысна расійскія СМІ пішуць, што экіпаж — 510 чалавек. Дык вось, гэта не праўда. Паводле афіцыйнага штату МА РФ, экіпаж Масквы (быў) — 680 чалавек.
Паўночная Карэя
Наколькі Расія пры Пуціне ператварылася ў Паўночную Карэю?
Мы ўсе памятаем, як асвятлялася гісторыя з падлодкай «Курск» у тагачасных СМІ Расіі — і гэта было вельмі эмацыйна (скажам так).
Сёння Расія страціла адразу на 500 маракоў больш, чым «Курск», і... — поўная цішыня.
Як па мне, гэта рэальна жудасная, смяротная цішыня, якая ледзяніць душу. Гэта нібы краіна, што без душы даўно… Хадзячы труп…