CNN паведаміў аб атрыманні відэа з расійскімі вайскоўцамі на фоне трупаў у Бучы
Тэлеканал CNN атрымаў эксклюзіўнае відэа, знятае беспілотнікам у Кіеўскай вобласці ў Бучы, пацвердзіўшы сапраўднасць відэа і дату здымкі — 12 і 13 сакавіка.
На кадрах з відэазапісу бачна, што расійскія вайскоўцы знаходзяцца побач з целамі забітых людзей. Канал пакуль не апублікаваў відэа цалкам, але паказаў скрыншоты з яго, піша АФН.
Кадры з гэтымі ж целамі былі бачныя на спадарожнікавых здымках ад 18 сакавіка. Відэа і фота целаў мірных жыхароў у Бучы з'явіліся ў СМІ, калі горад перайшоў пад кантроль украінскіх войскаў.
CNN не называе імёны людзей, якія знялі і перадалі тэлеканалу відэа ў мэтах іх бяспекі.