Джонсан папярэдзіў брытанцаў пра «вельмі цяжкія» месяцы праз вялікія рахункі за электраэнергію
І нагадаў, што за гэтым стаіць Пуцін.
«Наступныя месяцы будуць цяжкімі, магчыма, вельмі цяжкімі. Нашы рахункі за электраэнергію (будуць) ашаламляльнымі. Многіх з нас кошт ацяплення жытла ўжо пужае. Але ўсё ж я ўпэўнены як ніколі, што мы паспяхова пройдзем гэта — і Брытанія выйдзе з гэтых выпрабаванняў больш моцнай. Варта памятаць, хто стаіць за гэтым глабальным ростам коштаў на энергарэсурсы і што зараз стаіць на коне», — напісаў прэм'ер-міністр.
Борыс Джонсан нагадвае, што да канца 2021 года свет змог аднавіцца пасля пандэміі COVID-19, але ніхто не разлічваў, што Пуцін вырашыць распачаць «злачынны, іррацыйны напад на нявінную еўрапейскую краіну».
«Гэтае варварскае ўварванне Пуціна «напужала» энергетычныя рынкі… Вось чаму ваш рахунак за электраэнергію падвойваецца. Баюся, Пуцін гэта ведае, і яму гэта падабаецца. Ён хоча, каб мы пайшлі на ўчынкі. Ён лічыць, што мяккацелым еўрапейскім палітыкам не хопіць духу на барацьбу — што з прыходам зімы мы здымем санкцыі і будзем упрошваць пра расійскую нафту і газ. Ён верыць, што мы стомімся падтрымліваць Украіну і начнем штурхаць яе да, хоць і гідкай, дамовы з тыранам у Крамлі. Але гэта было б цалкам вар'яцтвам. У гэтай жорсткай барацьбе ўкраінскі народ павінен перамагчы — і пераможа. Гэтак жа і Брытанія», — піша Джонсан.
Паводле яго слоў, з кожным месяцам пазіцыя Пуціна слабее, а яго здольнасць да «здзеку і шантажу» змяншаецца.