Лаўроў назваў кандыдацтва Украіны ў ЕС падрыхтоўкай NATO да вайны з Расіяй
Еўрасаюз разам з NATO збіраюць «кааліцыю» для барацьбы, а па вялікім рахунку, нібыта «для вайны супраць Расіі», сказаў Сяргей Лаўроў
![Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Фота: kremlin.ru Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Фота: kremlin.ru](/img/v1/images/kremlin_20ru_2_650x410.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Фота: kremlin.ru
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, адзначае расійскі "Інтэрфакс". Адпаведную заяву ён зрабіў, калі каментаваў прадастаўленне статусу кандыдата ў ЕС Украіне і Малдове.
"Вядома, мы рэальна будзем глядзець на паводзіны Еўрапейскага саюза і сачыць за тымі рэальнымі крокамі, якія ён робіць... У нас мала ілюзій, што цяперашняя русафобская зараджанасць ЕС нейкім чынам рассмокчацца або зменіцца ў доўгатэрміновай перспектыве. Але гэта шлях, які еўрапейцы выбралі", — сказаў Лаўроў.
Лаўроў таксама параўнаў ЕС і NATO з гітлераўскай Германіяй: "Калі пачыналася Другая сусветная вайна, Гітлер пад свае сцягі сабраў значную частку, калі не большую частку еўрапейскіх краін для вайны супраць СССР. Цяпер ЕС разам з NATO збіраюць сучасную кааліцыю для барацьбы, а па вялікім рахунку вайны з Расіяй".