Мэр Бучы: колькасць выяўленых целаў расце з кожным днём
Практычна ў 90% загінулых мірных жыхароў Бучы на Кіеўшчыне выяўленыя кулявыя раны, а не аскепкавыя, —распавёў журналістам мэр Бучы.
Мэр Бучы Анатоль Федарук распавёў нямецкаму выданню, што цяпер адбываецца ў горадзе, дзе пасля сыходу арміі Расіі засталіся на дарогах цела расстраляных гараджан, брацкія магілы з закатаванымі людзьмі і знішчаная інфраструктура. Прапануем вам урывак з аповеду Анатоля Федарука.
— Ці ўстаноўлена ўжо дакладная колькасць загінулых у Бучы і наогул у ва ўкраінскай суполцы? Тых, хто загінуў падчас расійскай акупацыі?
— Па стане на ўчорашні вечар (6 красавіка) было 320 грамадзянскіх асобаў. З целамі цяпер працуюць спецыялісты-крыміналісты, праваахоўнікі, але колькасць выяўленых целаў расце з кожным днём. Таму што забітых знаходзяць у прыватных сядзібах, парках, скверах, дзе мелася магчымасць, калі не было абстрэлаў, закопваць целы. Людзі спрабавалі пахаваць загінулых, каб сабакі не расцягвалі нябожчыкаў. Зараз у сёлах абшчыны ў такіх часовых пахаваннях кожны дзень знаходзім новыя целы.
— Людзі гінулі ў асноўным з-за расстрэлаў або ў выніку артылерыйскіх абстрэлаў?
— Практычна 90 працэнтаў — гэта кулявыя паразы, а не аскепкавыя.
— Свет быў шакаваны страшнымі кадрамі масавых пахаванняў. Колькі такіх магіл выяўлена ў Бучы?
— У Бучы цяпер выяўленыя тры месцы: гэта тэрыторыя прадпрыемства "Украграснаб", дзе расійскія акупанты скідалі, як дровы, целы людзей з завязанымі рукамі. А яшчэ — вуліцы Вакзальная, Яблунская і дзіцячы лагер "Прамяністы", дзе таксама знайшлі людзей з завязанымі рукамі і кулявымі паразамі.
— Ці ідзе дакументаванне, хто ў горадзе загінуў і пры якіх абставінах? Ці ўдзельнічаюць у гэтым прадстаўнікі Міжнароднага крымінальнага суда?
— Усе адпаведныя міжнародныя і ўкраінскія органы задзейнічаны ў гэтым працэсе, каб усталяваць асобу кожнага расстралянага. Самае галоўнае — прыцягнуць да адказнасці злачынцаў, якія гэта зрабілі.