Паламаліся: у Расіі прыдумляюць новую дату «рэферэндумаў» ва Украіне

Першы намеснік старшыні Рады Федэральнага Сходу РФ і сакратар генсавета партыі «Адзіная Расія» Андрэй Турчак прапануе правесці так званыя «рэферэндумы аб далучэнні да РФ» акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў пачатку лістапада.

1655716659_3122.jpg


«Рэферэндумы на Данбасе і на "вызваленых тэрыторыях" будзе правільна і сімвалічна правесці ў Дзень народнага адзінства 4 лістапада», — марыць Турчак.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання 24 лютага Расія акупавала дадатковыя тэрыторыі Украіны на Данбасе, а таксама частку Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Каб пазначыць захопленыя землі як расійскія, акупанты ўжо некалькі разоў планавалі там правесці псеўдарэферэндумы, на якіх мясцовае насельніцтва нібыта «захоча ў РФ». Аднак кожны раз планы зрываліся цераз супрацьстаянне мясцовых жыхароў і контрнаступлення Узброеных Сіл Украіны.

Адной з апошніх дат называлася 11 верасня, калі ў Расіі пройдзе Адзіны дзень галасавання. Аднак 5 верасня так званы «намеснік кіраўніка вайскова-грамадзянскай адміністрацыі Херсонскай вобласці» Кірыл Страмавусаў заявіў, што «праз усе гэтыя падзеі» (контрнаступленне УСУ ў бок Херсона — НЧ) акупанты адклалі на нявызначаны тэрмін правядзенне псеўдарэферэндуму па далучэнні Херсоншчыны да Расіі.

Кіраўнік так званай ДНР Дзяніс Пушылін заявіў, што ў псеўдарэспубліцы дату рэферэндуму прызначаць, «як толькі яна будзе вызваленая ў канстытуцыйных межах» (яна замацоўвае межы ДНР у межах Данецкай вобласці). Кіраўніцтва так званай ЛНР таксама не гарыць жаданнем праводзіць які-небудзь рэферэндум у адзіночку, і настойвае, што галасаванне можа прайсці пасля таго, як будзе дасягнутая мэта «дапамагчы нашым братам вызваліць ДНР».