Парламент Літвы забараніў вяшчанне расійскіх і беларускіх радыё і тэлеканалаў

У Сейме Літвы прагаласавалі за забарону вяшчання расійскіх і беларускіх тэлебачання і радыё. Супраць ніхто з парламентарыў не выступіў.

i75_articleimage_16528.jpg

Рашэнне было прынята тэрмінова, бо пасля скасавання надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі Літвы знікла падстава для забароны праграм, якія распаўсюджваюць дэзынфармацыю. А новы дэкрэт аб надзвычайным становішчы ў Літве больш не прадугледжваў такой забароны, таму што рэжым надзвычайнага становішча заставаўся ў сіле толькі на мяжы з Расіяй і Беларуссю.

Заканадаўчая папраўка прадугледжвае «часовую забарону на рэтрансляцыю і распаўсюджанне» перадач, у тым ліку ў інтэрнэце, «створаных асобамі, якія наўпрост ці ўскосна кіруюцца, кантралююцца або фінансуюцца Расіяй і Беларуссю». Пакуль пазначана, што палажэнне будзе дзейнічаць да 16 кастрычніка 2024 года.

За папраўку прагаласавалі 113 дэпутатаў. Супраць ніхто не выступіў, устрымаліся чацвёра.

Паводле «Позірк»www.delfi.lt