Расія можа абвясціць «тэхнічны дэфолт» па прыкладзе Беларусі
Расійскія банкі не маюць свабоднай рублёвай ліквіднасці для куплі дзяржаўных аблігацый, і таму Цэнтрабанку РФ цяжка знайсці сродкі, каб пагасіць тыя аблігацыі, якія ўжо прададзеныя. Унутры РФ можа здарыцца сітуацыя, як у Беларусі, калі краіна адмовілася плаціць па сваіх знешніх пазыках. Тым не менш, Расія працягвае выдаткоўваць сродкі на вайну. Ідуць 1621-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Калаж з informburo.kz
На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 234 баявыя сутыкненні, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 2 жніўня.
На Пакроўскім кірунку абаронцы Украіны спынілі 27 атак у раёнах Біліцкага, Радзінскага і Котліна, а таксама ў кірунках Сафіеўкі, Новапаўлаўкі, Кучарава Яра, Вольнага, Новага Шахавага, Шаўчэнкі, Удачнага і іншых.
На Паўднёва-Слабажанскім кірунку ўкраінскія падраздзяленні адбілі 21 атаку ў раёнах Старыцы, Дзягцярнага, Ізбіцкага і Казачай Лапані.
На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 19 атак у раёнах Канстанцінаўкі, Іллінаўкі і Іванаполля, а таксама ў кірунках Райскага, Русінага Яру і Сцяпанаўкі.
На Славянскім кірунку расійцы здзейсніў 18 штурмаў у раёнах Закітнага, Крывой Лукі і Рэзнікоўкі, у кірунку Рай-Аляксандраўкі.
На Ліманскім кірунку, расіяне 16 разоў атакавалі ў раёнах Лімана, Дзібровы, Азёрнага і Новаміхайлаўкі і іншых.
На Гуляйпільскім кірунку армія РФ 14 намагаліся прасунуцца ў раёнах Чыгуначнага і Горкага, і ў кірунках Чароўнага, Уздвіжаўкі і Цвятковага.
* * *
У ноч на 2 жніўня Расія атакавала Украіну 133 ударнымі БпЛА тыпу Shahed, «Гербера», «Італмас», баражуючымі баявымі прыпасамі «Бандэроль» і дронамі-імітатарамі тыпу «Пародыя». Супрацьпаветранай абаронай збіта/задушана 109 БпЛА на поўначы, поўдні і ўсходзе краіны.
Расійскія войскі нанеслі ўдары беспілотнікамі па Харкаве, у выніку чаго пацярпелі тры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей.
Адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін атрымаў раненні ў выніку атак беспілотнікаў на населеныя пункты Запарожскага раёна.
У Херсоне дзве жанчыны звярнуліся па медыцынскую дапамогу пасля расійскіх удараў дронамі.
На Сумшчыне ў выніку атак расійскіх беспілотнікаў траўміравана сем грамадзянскіх, сярод іх 12-гадовы хлопчык.
У ноч на 2 жніўня ў Саратаве пад удар дронаў трапіў мясцовы НПЗ, а ў Энгельсе — аэрадром. Саратаўскі завод — адно са старэйшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі. Па стане на 2023 год аб'ём перапрацоўкі нафты складаў 4,8 млн тон.
Лагістычны аб'ект кампаніі Wildberries у Самарскай вобласці Расіі загарэўся пасля атакі беспілотнікаў.
* * *
* * *
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце заклікаў партнёраў перадаць Украіне ракеты для ЗРК Patriot, а таксама ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі.
«Ракеты для Patriot у свеце ёсць, важна, каб партнёры прынялі гэта палітычнае рашэнне — рашэнне аб перадачы неабходных камплектаў. ЗША ведаюць, што нам трэба. У Еўропе ведаюць, што нам трэба. Антыбалістычныя ракеты павінны абараняць людзей, а не ляжаць на складах. І кожны дзень адсутнасці такой важнай дапамогі — гэта магчымасць для Расіі забіваць людзей», — адзначыў ён.
Зяленскі таксама заклікаў увесці дадатковыя санкцыі супраць РФ і анансаваў глабальную нараду з украінскімі пасламі ў бліжэйшы час.
«Кожная юрыдычная асоба, кожная фізічная асоба, якія дапамагаюць прадпрыемствам у Расіі вырабляць балістычную зброю — пускавыя ўстаноўкі, ракеты, — пастаўляюць кампаненты, усё астатняе, што ім неабходна, — усе павінны падпадаць пад санкцыі, і не толькі нашы, але і нашых партнёраў — да гэтага часу ёсць прабелы ў юрыдыцыях G7. Нашым дыпламатам трэба над гэтым папрацаваць», — сказаў прэзідэнт Украіны.
* * *
Злучаныя Штаты ў бліжэйшыя тыдні могуць зрабіць спробу аднавіць перамовы паміж Украінай і Расіяй па заканчэнні вайны, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё ў інтэрв'ю Fox News.
Рубіё адзначыў, што за апошнія месяцы сітуацыя ў вайне змянілася: Украіна цяпер здольная наносіць дальнабойныя ўдары ўглыб тэрыторыі Расіі, з-за чаго вайна ўсё больш адчуваецца і для расійскага насельніцтва. «Мы хочам высветліць, ці адкрыла гэтая новая дынаміка шлях да пэўнага перамоўнага ўрэгулявання», — адзначыў ён.
«Мы разумеем, што ў абедзвюх бакоў дастаткова цвёрдыя чырвоныя лініі. Пакуль нам не ўдасца хоць трохі зблізіць гэтыя пазіцыі, дасягнуць дамоўленасцей не атрымаецца», — сказаў Рубіё.
* * *
Расійскія банкі не маюць свабоднай рублёвай ліквіднасці для куплі дзяржаўных аблігацый, якія выкарыстоўваюцца для фінансавання дэфіцыту федэральнага бюджэту. Гэта ставіць пад сумнеў здольнасць Масквы пакрываць растучыя ваенныя выдаткі за кошт унутраных запазычанняў, піша The Moscow Times са спасылкай на высокапастаўленага кіраўніка Сбербанка.
Гэта папярэджанне прагучала на фоне росту дэфіцыту бюджэту Міністэрства фінансаў, якому ў гэтым годзе могуць спатрэбіцца трыльёны рублёў дадатковых запазычанняў. Улічваючы ўсё большую нястачу ліквіднасці ў банках і прыпыненне аўкцыёнаў дзяржаўных аблігацый, Цэнтральны банк можа сутыкнуцца з растучым ціскам па наданні сродкаў, неабходных для выкупу даўгавых абавязацельстваў.
Тарас Скварцоў, віцэ-прэзідэнт і галоўны фінансавы дырэктар Сбербанка, заявіў, што з пачатку года аб'ём выняцця наяўных з банкаўскай сістэмы дасягнуў каля 2 трыльёнаў рублёў (25,2 мільярда долараў), што стварыла дэфіцыт ліквіднасці.
«Сёння банкі маюць дастаткова сродкаў толькі для таго, каб крэдытаваць кліентаў — гэта іх асноўны бізнес, — цытуе Скварцова Reuters. — Вы можаце купляць аблігацыі АФЗ, калі ў вас ёсць свабодная ліквіднасць і вы ўпэўненыя, што яна застанецца даступнай. Сёння сітуацыя процілеглая».