У Бучы знойдзеныя целы 412 чалавек

У Бучы заканчваецца збор і эксгумацыя целаў загінулых і памерлых, паведамляе мэр горада Анатоль Хведарук.

Эксгумацыя целаў з брацкай магілы ў Бучы. Фота: facebook.com/bucharada.gov.ua

Эксгумацыя целаў з брацкай магілы ў Бучы. Фота: facebook.com/bucharada.gov.ua

У Бучы заканчваецца збор і эксгумацыя целаў загінулых і памерлых, паведамляе мэр горада Анатоль Хведарук. Паводле папярэдніх даных, на тэрыторыі выяўлена 412 целаў. Даныя будуць удакладняць на ўзроўні следчых і экспертаў. Працягваецца падлік параненых.
У асобную вытворчасць вылучана брацкая магіла ля царквы Андрэя Першазванага, дзе знайшлі 117 целаў, сярод якіх 30 жанчын і 2 дзіцяці.
Паводле інфармацыі мэра, там ёсць застрэленыя, закатаваныя, абгарэлыя целы грамадзянскіх асоб, а таксама пацыенты бальніцы, якіх не змаглі пахаваць пасля 24 лютага, паколькі расійскія вайскоўцы не пускалі рытуальную службу на могілкі. Таксама ёсць некалькі загінулых з УСУ.
Загінулых пахаваюць за кошт мясцовага бюджэту, выдзелена неабходная колькасць месцаў на могілках па вуліцы Дэпутацкай.
Паводле reform.by.