У Херсоне расійцы забілі дырыжора аркестра, які адмовіўся ўдзельчаць у канцэрце
Стала вядома аб жорсткім забойстве галоўнага дырыжора Херсонскага музычна-драматычнага тэатра імя Мікалая Куліша, паведамляе Міністэрства культуры Украіны.
![photo_2022_10_15_12_34_45.jpg photo_2022_10_15_12_34_45.jpg](/img/v1/images/photo_2022_10_15_12_34_45.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адзначаецца, што пасля таго, як Юрый Керпаценка адмовіўся супрацоўнічаць з акупантамі, расійскія вайскоўцы застрэлілі яго ва ўласным доме.
Юрый Керпаценка з 2000 года працаваў у Херсонскай
абласной філармоніі. У 2004-м ён стаў галоўным дырыжорам Херсонскага
музычна-драматычнага тэатра імя Мікалая Куліша. Выступаў галоўным дырыжорам
камернага аркестра «Гілея».
Украінскі Мінкульт паведамляе, што Юрый Керпаценка адкрыта выяўляў сваю грамадзянскую пазіцыю і
адмовіўся выязджаць з акупаванага Херсона.
![Большасць расійцаў выступае супраць анексіі абласцей Украіны «Херсон на хлеб не намажаш!» Большасць расійцаў выступае супраць анексіі абласцей Украіны](/img/v1/images/da456b8758308a6cd8c4c3729aa5e019.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Раней паведамлялася, што да 1 кастрычніка, Міжнароднага дня музыкі, акупанты разам з калабарантамі з філармоніі планавалі ў Херсоне святочны канцэрт з удзелам знакамітага камернага аркестра «Гілея». Гэты канцэрт павінен быў, паводле задумы акупантаў, прадэманстраваць так званае «наладжванне мірнага жыцця» ў Херсоне. Аднак дырыжор аркестра Юрый Керпаценка катэгарычна адмовіўся ўдзельнічаць у канцэрце.