У Кіеве зноў выбухі. 236-ты дзень вайны

Галоўныя падзеі, якія адбыліся на вайне за ноч.

1665403764_1013.webp


Раніцай 17 кастрычніка каля 06:30 у Кіеве і вобласці абвясцілі паветраную трывогу. Спачатку з'явіліся паведамленні аб пралёце дронаў-камікадзэ над рэгіёнам. Пазней — аб выбухах у сталіцы і прыгарадзе.
Інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксей Кулеба ў сваім Тэлеграм-канале.
«Кіеўшчына! У вобласці працуюць сілы СПА. Заставайцеся ў хованках да заканчэння трывогі», – напісаў ён.
У Кіеве прагрымелі магутныя выбухі. Мэр Віталь Клічко паведаміў, што яны адбыліся ў Шаўчэнкаўскім раёне.
У выніку варожай атакі дронамі-камікадзэ ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева адбыўся пажар у нежылым будынку. Таксама пашкоджаны некалькі жылых дамоў. Як паведаміў дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка, у Кіеве іранскі робат ударыў у высотны жылы дом.
«Расійскія захопнікі нанеслі ракетныя ўдары па Днепрапятроўшчыне, тры варожыя ракеты сіламі нашай СПА знішчаны, адна ракета ўдарыла па аб'екце энергетычнай інфраструктуры Там моцны пажар. На месцы прылёту працуюць усе службы».
Пра гэта ў сваім Telegram паведаміў старшыня Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка.

1665983344_3764.jpg


Разнічэнка таксама паведаміў, што Нікапальскі раён расійскія акупацыйныя войскі накрылі агнём з «Градаў» і цяжкай артылерыі. Туды прыляцелі больш за 30 варожых снарадаў.
Сёння Расія зноў ударыла па Сумскай вобласці. Вораг біў па аб'ектах інфраструктуры. Ужо вядома, што ў выніку варожай атакі пацярпелі людзі. Дакладную колькасць параненых пакуль што не называюць.

1654414238_4566.webp


Пра гэта на сваёй старонцы ў Telegram паведаміў старшыня Сумскай аблдзяржадміністрацыі Дзмітры Жывіцкі.
«Роменскі раён. Ракетны ўдар па аб'ектах крытычнай інфраструктуры пасля 5 раніцы. Ёсць пацярпелыя», — напісаў ён і дадаў, што ўсе дэталі будуць пазней, пасля ўдакладнення інфармацыі.