Украінскія войскі вызвалілі Бучу

31 сакавіка ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі ад расійскіх захопнікаў горад Буча Кіеўскай вобласці.

244287.jpg

Пра гэта паведаміў гарадскі галава Бучы Анатоль Федарук.
«31 сакавіка ўвойдзе ў гісторыю нашага населенага пункта, усяго тэрытарыяльнага грамадства як дзень вызвалення ад расійскіх оркаў, ад расійскіх акупантаў, нашымі Узброенымі сіламі Украіны», — адзначыў Федарук.
У Генштабе кажуць, што падчас сыходу з Бучы акупанты замініравалі грамадзянскія збудаванні, аб'екты інфраструктуры і ўчасткі мясцовасці ў межах горада.
У прыватнасці, расійска-акупацыйныя войскі замініравалі тэрыторыю кандытарскай фабрыкі «Дэліцыя» і сапсавалі прадукцыю.
Паводле hromadske.ua