Уначы па ўсёй Украіне гучала паветраная трывога. Больш за 20 ракет прыляцела з Беларусі
Расійскія войскі нанеслі ракетныя ўдары па Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцях. Былі абстрэлы Харкава і Мікалаева.
Раніцай 28 ліпеня расійскія войскі выпусцілі ракеты па Вышградскім раёне Кіеўскай вобласці, а таксама па тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці.
З Беларусі па Украіне запусцілі больш за 20 ракет, заявілі ўкраінскія вайскоўцы, адзначае ВВС. Аператыўнае камандаванне "Поўнач" украінскай арміі паведамляе, што раніцай чацвярга з тэрыторыі Беларусі па Украіне былі выпушчаныя больш за 20 ракет. Дзевяць ракет нібыта, упалі ў лес блізу мяжы, у Ганчароўскай грамадзе Чарнігаўскай вобласці. Працавала сістэма СПА. Пра ахвяры таксама пакуль не паведамляецца.
У Вышгарадскім раёне, заявіў начальнік абласной паліцыі Аляксандр Кулеба, пашкоджаны нейкі "аб'ект інфраструктуры", звестак аб загінулых і параненых няма. Вышгарадскі раён прылягае з поўначы да Кіева.
Па Харкаву ўначы стралялі з С-300. Пра два абстрэлы ноччу распавёў мэр Харкава Ігар Церахаў. Узніклі і былі патушаныя два невялікія пажары. Інфармацыі пра пацярпелых на гэты момант няма. Удары прыйшліся па цэнтры горада і па прылеглым да яго раёне
У Мікалаеве таксама ўначы гучалі выбухі. Пра абстрэл паведаміў мэр Аляксандр Сянкевіч. Пацярпелі навучальныя ўстановы і жылыя дамы, адна з гарадскіх школ практычна цалкам разбураная, паранены ахоўнік. Таксама ракета трапіла па тэрыторыі воднай станцыі Караблебудаўнічага ўніверсітэта, пашкоджана складское памяшканне. На тэрыторыі аднаго з прыватных прадпрыемстваў ад траплення боепрыпасаў загарэліся рэшткі шроту, пажар ліквідавалі ратавальнікі. Акрамя таго, вядома пра пашкоджанне дзвюх шматпавярховак.
Сёння Украіна якраз упершыню адзначае новы свята — Дзень украінкай дзяржаўнасці.
Паводле korrespondent.net, ВВС, www.unian.net