Вайна ва Украіне скончыцца да смерці Пуціна — украінская выведка

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вельмі хворы, ён хварэе доўга і вельмі сур'ёзна, аднак убачыць перамогу Украіны ў вайне, якую пачала Расія, ён паспее яшчэ да сваёй смерці.

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Кірыл Буданаў. Фота ABC News

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Кірыл Буданаў. Фота ABC News

Пра гэта распавёў кіраўніка Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Кірыла Буданаў у інтэрв'ю ABC News. На пытанне журналісткі, ці хворы Пуцін, Буданаў адказаў, што расійскі дыктатар хворы і ўжо вельмі доўга. Ён таксама паведаміў, што Пуцін хворы на рак.

«Мы проста ведаем гэта — ад людзей, крыніц», — сказаў начальнік разведкі, верагодна кажучы пра людзей, набліжаных да расійскага дыктатару.

Журналістка таксама спытала: калі, на думку Буданава, памрэ расійскі дыктатар. На што ён адказаў, што, на яго думку — вельмі хутка, але дадаў, што ён на гэта спадзяецца.

Кіраўнік ГУР адзначыў, што вайна ва Украіне павінна скончыцца да смерці Пуціна. Аднак дадаў, што пасля смерці дыктатара ў РФ пройдзе трансфер улады.

Што тычыцца будучыні Расіі, Буданаў сказаў, што існуе некалькі сцэнараў, але пасыл відавочны: «Не трэба баяцца трансфармацыі Расіі. Гэта пойдзе толькі на карысць усяму свету».


Рэжым Пуціна «з'яўляецца пасмешышчам для ўсіх», — сказаў Буданаў і падкрэсліў, што расійскія войскі практычна зведзены да абароны тэрыторый, якія яны ўсё яшчэ займаюць ва Украіне — «і ненадоўга».

«Расія больш не з'яўляецца ваеннай пагрозай для свету, гэта проста казка», — лічыць ён.

Буданаў таксама сказаў, што чакае, што баі будуць «самымі гарачымі» ў сакавіку — і дадаў, што Украіна плануе сур'ёзны наступ вясной: «Гэта [калі мы ўбачым больш] вызвалення тэрыторый і нанясення канчатковых паразаў Расійскай Федэрацыі», — сказаў ён. «Гэта будзе адбывацца па ўсёй Украіне, ад Крыма да Данбаса».

«Наша мэта, і мы яе дасягнем, — вяртанне ў межы 1991 года, у якіх Украіна прызнаная ўсімі суб'ектамі міжнароднага права», — сказаў Буданаў.

Адзіная праблема, якая застаецца, лічыць кіраўнік украінскай выведкі, — гэта ядзерны арсенал Расіі і «бескантрольны рэжым», які прывядзе «ўвесь свет да ўсведамлення неабходнасці дэнуклеарызацыі Расіі або, па меншай меры, міжнароднага кантролю за яе ядзерным арсеналам».

«Тэрарыстычная краіна, якая размахвае ядзернай бітай і пагражае, — гэта не рэжым, які мае этычнае або палітычнае права кантраляваць зброю масавага знішчэння», — дадаў Буданаў.


Варта згадаць, што і выведка Даніі ў сваім расследаванні сабрала нямала інфармацыі, якая пацвярджае хваробу Пуціна. У той жа час, яна лічыць, што ў момант уварвання расійскага кіраўніка ва Украіну на яго паўплывалі лекі, якія ён прымаў падчас лячэння анкалогіі.

Паводле abcnews.go.com, украінскай службы РБК