Замянілі Пуціна на Байдэна. Як прапаганда РФ перапісвае навіны

Прапаганда прыпісвае патрэбныя РФ сцвярджэнні асобным замежным спікерам. Так Расія спрабуе стварыць ілюзію адсутнасці падтрымкі Украіны.

1984.jpg

Расійская прапаганда не надта пераймаецца, калі стварае дэзінфармацыю, — папросту перапісвае старыя навіны заходніх медыя. Пра гэта папярэдзілі ў Цэнтры процідзеяння дэзінфармацыі (ЦПД) пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Так, расійскія СМІ распаўсюдзілі каментар вядомага сваёй падтрымкай расійскага кіраўніка вайсковага аналітыка ЗША Скота Рытэра. Ён заявіў, што нібыта выведка не дае прэзідэнту ЗША Джо Байдэну дакладных даных наконт сітуацыі ва Украіне. Таму, нібыта, Байдэн, якога ўвялі ў зман, не разумее, што амерыканская падтрымка не дапаможа Украіне ў вайне супраць Расеі.

Спецыялісты ЦПД высветлілі, што напраўду гэта скажоны пераказ навіны, якую яшчэ 30 сакавіка з’явіласа ў заходніх СМІ (NBC, National Post) са спасылкай на інфармацыю ад звесткі амерыканскай выведкі.

Аднак ёсць істотная асаблівасць. "Гаворка ішла аб тым, што асяроддзе Пуціна наўмысна дэзынфармуе яго адносна становішча спраў на фронце, паколькі баяцца казаць пра паразы войскаў РФ у вайне супраць Украіны", — адзначылі ў ЦПД.

Эксперты тлумачаць механізм стварэння такой прапаганды: прыпісваючы патрэбныя Расіі сцвярджэнні асобным замежным спікерам, РФ спрабуе стварыць ілюзію адсутнасці падтрымкі Украіны ў ЗША. "Але, паводле апошняга апытання Ipsos, 53% амерыканцаў выказаліся за падтрымку Украіны да перамогі", — звяртаюць увагу ў Цэнтры процідзеяння дэзінфармацыі.