ЗША рыхтуюцца ўвесці санкцыі супраць «Расатама»
ЗША могуць увесці санкцыі супраць Расатама — буйнога пастаўшчыка паліва з Расіі
ЗША могуць
адмовіцца ад найбуйнейшага расійскага пастаўшчыка паліва. Урад Злучаных Штатаў
разглядае санкцыі супраць "Расатама" за напад РФ на Украіну.
Паводле даных агенцтва Bloomberg, цяпер у Белым доме ацэньваюць наступствы такога кроку — пакуль рашэнне не прынятае.
Bloomberg называе магчымыя санкцыі супраць "Расатама" адчувальным пытаннем, паколькі каля 35% узбагачанага ўрану на сусветны рынак пастаўляе расійская дзяржкарпарацыя.
Таксама агенцтва адзначае, што санкцыі супраць "Расатама" могуць перашкодзіць аднаўленню іранскай "ядзернай угоды", над якой у апошнія месяцы працуе Вашынгтон. Пры гэтым у ЗША рашуча настроеныя на санкцыі ў адказ на ўварванне Расіі ва Украіну.
Паводле РБК-Украіна