Чэргі як сімвал паўсядзённай рэчаіснасці

Сённяшняя рэчаіснасць нагадвае тое, што адбывалася дваццаць-трыццаць год таму, пры канцы існавання савецкай імперыі і на пачатку існавання незалежнай, суверэннай Беларусі. Калі хто ўжо не памятае, нагадаю: у той час паўсюль і заўжды былі чэргі.

Чэргі ў касы ў дзень заробку і авансу, чэргі па білеты на цягнікі, чэргі да ўчастковага ўрача, чэргі на флюараграфію, чэргі па каўбасу ці супавых курэй, чэргі на мэблю і машыны, чэргі, чэргі, чэргі. А што мы маем сёння, у ХХІ стагоддзі? Тое ж самае.

Сённяшняя рэчаіснасць нагадвае тое, што адбывалася дваццаць-трыццаць год таму, пры канцы існавання савецкай імперыі і на пачатку існавання незалежнай, суверэннай Беларусі. Калі хто ўжо не памятае, нагадаю: у той час паўсюль і заўжды былі чэргі.
Чэргі ў касы ў дзень заробку і авансу, чэргі па білеты на цягнікі, чэргі да ўчастковага ўрача, чэргі на флюараграфію, чэргі па каўбасу ці супавых курэй, чэргі на мэблю і машыны, чэргі, чэргі, чэргі. А што мы маем сёння, у ХХІ стагоддзі? Тое ж самае.
Вось, абвесціла вышэйшае кіраўніцтва пра выплаты па паўмільёна абясцэненых беларускіх грошай “на бульбу пенсіянерам і бюджэтнікам. Шта сталася наступствам? Так, велізарныя чэргі ў банках і ў аддзяленнях “Белпошты. Дагэтуль былі страшэнныя чэргі па цвёрдую валюту, калі складаліся спісы ў сотні і нават тысячы жадаючых яе набыць. Апошнім часам чэргаў гэтых ужо няма, але памяць гэтыя абставіны захавае яшчэ надоўга.
Маланкава растуць кошты, а што ў замен? Зноўку велізарныя чэргі ў крамах каля тых аддзелаў, дзе ёсць хоць нейкі шанс набыць больш-менш даступнае мяса, субпрадукты ці сасіскі з сардэлькамі. У адной з мінскіх крамаў маладыя жанчыны ў чарзе літаральна пабіліся пры спробе набыць невялікіх памераў паліто айчыннай вытворчасці, бо каштуе тутэйшая прадукцыя лёгкай прымысловасці пакуль што танней за імпартную. Што ж перашкаджае дзяржаве задаволіць попыт грамадзян таварамі айчыннага паходжання? Рытарычнае пытанне.  
Пачаліся восеньскія садавінна-гароднінныя кірмашы. Падаецца, стаяць дзясяткі фураў і меншых аўто з бульбаю, цыбуляю, буракамі, капустаю, перцамі ды іншымі гарбузамі з кавунамі, але і тут не падступіцца – зноў чэргі. Прычым, доўгія, недабразычлівыя і нават агрэсіўныя. Бо людзі ведаюць, што скончацца гэтыя сезонныя кірмашы-распродажы, і кошты зноўку папруць уверх. Таму і імкнецца грамадзянін зрабіць запас на пару-тройку месяцаў наперад. 
Але, з іншага боку, чэргі пачынаюць паступова знікаць. Але не таму, што людзі насыціліся, ці на прылаўках усяго стала замнога. Па маім уласным назіранні, у большасці выпадкаў каля мясных аддзелаў у харчовых крамах ды ўніверсамах чэргаў ужо амаль няма, па той простай прычыне, што грамадзяне нават сярэдняга дастатку, ужо тармозяць перад цэннікамі па 83-87 тысяч за кілаграм, няхай сабе і за  якасную свініну, ці сухую каўбасу (айчыннай вытворчасці!) па 90-120 тысяч за кіло.
Не назіраецца натоўпаў і на мясных рынкаў. Тамака кошты таксама кусаюцца, ды яшчэ больш, чым у крамах. Напрыклад, кіло цяляціны ў суботу, 24 верасня, каштавала ад 135 да 148 тысяч рублёў. Ляжаць ссінелыя індычкі, што па памеру больш нагадваюць недаразвітых страўсаў, і каштуюць пад 200-270 тысяч за штуку залежна ад вагі. Разгонішся? Вось таму й чэргаў тут няма.
Няма іх і каля рыбных аддзелаў, бо тая рыба, што ёсць на прылаўках, ужо не ў пераносным, а ў прамым сэнсе сталася залатою: “чырвань кшталту фарэлі, пстронга ці сёмгі даўно сяганула за сто тысяч за кіло. Таму і стаяць прадавачкі-гаротніцы ды чэшуць языкамі ад няма чаго рабіць, памінаючы далёка не добрым словам тых, хто давёў эканоміку і пакупніцкую здольнасць (лепш сказаць, няздольнасць) людзей да цяперашняга стану. Попытам карыстаюцца хіба што выязныя аўталаўкі з жывымі карпамі ды таўсталобікамі з амурамі, бо каштуе гэты тавар у сярэднім да 20 тысяч за кілаграм. Вось і таўкуцца тут у чарзе гаспадыні з мужамі, якім гэтыя чэргі ўжо абрыдлі горай за параную рэпу. 
Глядзіш на ўсё гэта і думаеш: а чаму на чэргі і дэфіцыт забыліся жыхары нашых суседак Літвы, Латвіі, Польшчы? Чаму для літоўцаў, палякаў і латышоў кавалак мясной выразкі ці ласось альбо марскі акунь не з’яўляюцца “прадметамі раскошы - далікатэсамі? Чаму там не могуць зразумець такую “унікальную з’яву, калі беларуская дзяржава мусіць падкідваць сваім грамадзянам грошы на пару-тройку мяхоў бульбы?
Свой “адмысловы шлях развіцця правёў Беларусь па замкнёнаму колу і вывеў на той пункт адліку, яд якога, як падавалася, краіна беззваротна стартавала амаль дваццаць год таму. Аказалася, што ўсё вяртаецца на колы свае. Прынамсі, менавіта нашу дзяржаву гэта тычыцца ў найбольшым сэнсе. І што далей?