Blessed Damned Country
Усю восень 2010-га я правяду ў творчай камандзіроўцы ў ЗША, беручы ўдзел у Міжнароднай пісьменьніцкай праграме Ўнівэрысытэту Аявы (Сярэдні Захад Амэрыкі). З гэтай нагоды абяцаю дзяліцца з чытачамі НЧ самымі рознымі ўражаньнямі ад таго, што бачу навокал.
Усю восень 2010-га я правяду ў творчай камандзіроўцы ў ЗША, беручы ўдзел у Міжнароднай пісьменьніцкай праграме Ўнівэрысытэту Аявы (Сярэдні Захад Амэрыкі). З гэтай нагоды абяцаю дзяліцца з чытачамі НЧ самымі рознымі ўражаньнямі ад таго, што бачу навокал.
Гэты здымак прысьвячаеца той катэгорыі тутэйшых грамадзянаў, якая сьпіць і бачыць Амэрыку... ракам.
На жаль, гэта нейкая ўсталеная група беларусаў, якая часам адрозьніваецца агрэсіўнымі выказваньнямі пра амэрыканцаў, а пра саму Амэрыку мяркуе з выпадковых крыніцаў. Між тым, у самым простым
амэрыканскім жыцьці ёсьць як зручнае для эўрапэйца, так і нязручнае, як прыемнае, так і непрыемнае, як дзіўнае, так і звыклае. Вось, напрыклад, гэтая каманда чырлідэраў, што фотаграфуецца на
Пэнсыльваснкім вакзале ў Вашынгтоне, — звычайная частка краявіду ў горадзе, дзе ёсьць унівэрсытэт. І адпрацоўваць чырлідэрскія фігуры на людзях тут для моладзі гэтак жа наруральна, як у
краінах трэцяга сьвету карміць на вуліцы грудзямі.
Амэрыка і Эўропа паводле жыцьцёвага ўкладу адрозьніваюцца, як два стрыечныя браты, якія ў ХІХ стагодзьдзі вырашылі збудаваць аднолькавыя дамы ў розных баках сьвету, але ўзгаднялі праект выключна з
дапамогай ліставаньня. У выніку ўсё нібыта тое самае, але выглядае прынцыпова іначай. Яркі прыклад такога адрозьненьня — амэрыканскі і эўрапейскі штэпселі. Да паездкі сюды я думала, што
амэрыканскі штэпсель, гэта такі эўрапэйскі, толькі "на хер шире" (с.), але выявілася, што "на хер шире" апісвае хутчэй розніцу паміж эўрапейскім і
савецкім (прычым апісвае вельмі наглядна). Амэрыканскі штэпсель — гэта дзьве такія вузенькія плястыначкі замест круглых вінцікаў. Ужо на трэці дзень нашай праграмы гэты нюанс выклікаў стогн
адчаю ў ладнай часткі інтэрнацыянальных пісьменьнікаў: многія засталіся сам-на-сам зь мёртвымі лэптопамі і мабілкамі і шчыльнымі шэрагамі пацягнуліся ў краму электронікі па адаптэры.
Гэтак жа адрозьніваецца "старасьвецкі і новасьвецкі" спосаб ставіць пераборкі між пакоямі ў жылых дамах ды абсталёўваць лазенкі ды многа чаго іншага, абумоўленага кліматычна ды
гістарычна.
Мой слоган першых дзён побыту ў Новым Сьвеце — "Everything is big in America". Тут паўсюль пачуваешся зьменшаным у паўтары разы, асабліва калі едзеш па хайвэі ці
п'еш ранішнюю каву з паўлітровага кубка (наіўна мяркуючы, што замовіўшы "вялікі амэрыкана" атрымаеш свае законны эўрапейскія 200 грамаў вадкасьці). Кава — яшчэ адна хворая
амэрыканская тэма. Каб папіць хаця б прыймальнай кавы, трэба ведаць, дзе яе браць. Што ўжо там казаць пра нармальную каву, як яе разумее рэшта сьвету!
У маім нататніку завялося дзьве старонкі. Адну я падпісала Blessed country, а другую — Damned country. Туды я запісваю тое, што мяне тут уражвае на побытавым узроўні — станоўча або
адмоўна. Дгугая калонка нагадвае сьпіс "Што купіць у гастраноме". Харчаваньне — слабое месца Амэрыкі, калі браць агульна. Нават знакамітыя кулінары з Эўропы прыязджаюць сюды,
каб гатаваць чызбургеры ў элітных рэстарацыях. Але, як зазначаюць бывалыя беларусы Амэрыкі, знайшоўшы "свае месцы" ў асартымэнце рэстарацый ці "свае паліцы" ў
прадуктовых крамах, харчавацца можна значна якасьней, чым на радзіме.
На першай старонцы майго нататніка фігуруюць такія аб'екты, як "кандыцыянэр на падворку сядзібы" або "бясплатны тэлефон у дадатак да сім-карткі" (што праўда, кошт
сім-карткі выяўляецца такім, што за гэту суму ў любой краіне сьвету можна падключыць цэлы дзіцячы садок разам зь яселькамі). Так што ў выніку сьпіс перавагаў і недахопаў можа апынуцца аднолькавым па
даўжыні. Проста набор зручнага ды нязручнага будзе крыху іншы, чым, скажам, у Беларусі.