Эра Герастрата
У IV стагоддзі да нашай эры малады жыхар грэцкага горада Эфес, гандляр з рынку, спаліў прыўкрасны храм Артэміды. І адразу здаўся ўладам.
У IV стагоддзі да нашай эры малады жыхар грэцкага горада Эфес, гандляр з рынку, спаліў прыўкрасны храм Артэміды. І адразу здаўся ўладам.
Хлопца катавалі. Падчас катаванняў ён прызнаўся, навошта зрабіў свой, здавалася б, абсурдны ўчынак.
Хлопец схацеў, каб яго імя памяталі вечна.
Злачынцу пакаралі сьмерцю і ў дадатак разаслалі ганцоў па ўсёй Грэцыі, каб тыя выкрыквалі на рынку ягонае імя з загадам ніколі пра яго не памятаць.
Дзякуючы гэтаму, імя Герастрата перажыло тысячагоддзі.
Хіба што спэцыяліст у старажытнай гісторыі без ваганняў адкажа вам, хто такі Херсіфон з Кноса (гэта архітэктар, які спраектаваў першы храм Артэміды ў Эфэсе). Спонсар пабудовы – лідзійскі цар Крэз – застаўся ў народнай памяці выключна дзякуючы свайму багацьцю. Імёны ж простых будаўнікоў храма, якія ўзводзілі яго напрацягу 120 год, магчыма, невядомыя нават спэцыялістам.
А вось імя Герастрата жыве. Захавалася нават дата пажару – 21 ліпеня 356 года.
У наш час самыя розныя публіцысты неаднаразова зазначалі сінанімічнасць выразаў “слава Герастрата і “чорны піяр. Па сутнасці, Герастрат стаў адкрывальнікам закона сацыялогіі, сфармуляванага не так даўно ў савецкім мульціку: “Хорошими делами прославиться нельзя. Закона да жудасці ўніверсальнага і падступнага – паколькі ён робіць грамадства – асабліва тую яго частку, якую найбольш закранае “нехорошее дело, інструментам выканання апошняй (?) волі злачынцы – сусветнай і вечнай славы неймавернага розгаласу.
21 ліпеня – у дзень гадавіны пажару ў храме Артэміды ў Эфесе – нарвежац Андрэас Брэйвік запаркаваў ва ўрадавым квартале Осла машыну, нашпігавануў выбухоўкай. Днём пазней ён здзейсніў падвойны тэракт – выбух у цэнтры осла і страляніну на выспе Утоя, знесшы агулам жыцці каля 90 людзей.
Як кваліфікаваныя аналітыкі, так і простыя абываталі так да сёння і не вырашылі – якая менавіта ідэалогія прымусіла Брэйвіка ўсчыніць тэрор. І здаецца, ясна чаму: тэрарыст забіваў не пад уплывам нейкай ідэалогіі, ён забіваў дзеля прапаганды вузка спецыфічнай ідэалогіі ўласнага сачынення. Бо зразумеў, што выкласці 1500-старонаквы трактат у сеціве ў эру інфармацыі - дохлы нумар: “многабукф і адназначна “ніасілят. А вось калі аўтар гэтага твору – праслаўлены крыважэрны забойца – то і яму, і гэтаму твору наканаваная несмяротнасць. Сотні людзей праштудыруюць яго хоць бы дзеля пошуку адказу на пытанне: “Навошта?
Здаецца, маюць рацыю тыя, хто перакананы: выспа Утоя спатрэбілася стралку чыста стратэгічна: калі б на ёй традыцыйна збіраліся гурткі вышывальшчыцаў, ён усё адно б выправіўся туды: замкнёная прастора, шмат мішэняў, маладыя людзі,заўчасныя смерці якіх традыцыйна аплакваюць самымі горкімі слязьмі. І гэта – самае жахлівае ў навінах з Нарвегіі. Спачатку людзі забівалі, каб выжыць. Потым – каб здабыць уладу. Потым – каб здабыць грошы. Сёння людзі забіваюць, каб здабыць славу?..
- - - - -
Характэрна тое, якім чынам дэмакратычны Эфес адрэагаваў на вычын Герастрата. Эфесцы збудавалі новы храм Артэміды – прыўкраснейшы за першы і ўнеснены пазней у пералік сямі цудаў эліністычнага свету.