Як правільна завязваць хіджаб
"Лэдзі Гада" - так мы яе называлі паўжартам. У нашай групе пісьменнікаў на Міжнароднай пісьменніцкай праграме ў штаце Аява, ЗША, яна была першай не толькі паводле алфавіту. Пра Гаду Абдэлааль і яе досвед жыцця ў Егіпце я пішу з нагоды звяржэння дыктатара Хосні Мубарака ў апошнім нумары НЧ. А ў блогу хачу працягнуць - і ўжо не пра маю таварышку Гаду, а пра егіпецкіх дзяўчат увогуле. Выяўляецца, мы шмат чаго не ведаем пра сучасны Егіпет.
"Лэдзі Гада" - так мы яе называлі паўжартам. У нашай групе пісьменнікаў на Міжнароднай пісьменніцкай праграме ў штаце Аява, ЗША, яна была першай не толькі паводле алфавіту. Пра Гаду Абдэлааль і яе досвед жыцця ў Егіпцея пішу з нагоды звяржэння дыктатара Хосні Мубарака ў апошнім нумары НЧ. А ў блогу хачу працягнуць - і ўжо не пра маю таварышку Гаду, а пра егіпецкіх дзяўчат увогуле. Выяўляецца, мы шмат чаго не ведаем пра сучасны Егіпет.
У Амерыцы нястомная пісьменніца з Егіпту была ініцыятаркай самых розных забаваў: вечары нацыянальнай кухні, прагляды фільмаў... Але найболей мне запомніўся майстар-клас па танцы жывата. Мы рабілі ўсё,як гэта робяць егіпецкія дзяўчаты: збіраліся ў зачыненым пакоі, куды нельга было пускаць мужчын, уключалі музыку і зацята варушылі сцёгнамі, завязаўшы на іх хіджабы, выдадзеныя перад тым Гадай.
Гада расказала, што такія танцы дзяўчаты могуць танчыць толькі дома, адна для адной – або для мужа. У Егіпце і іншых мусульманскіх краінах безліч прафесійных танцаўшчыц, але да іх ставяцца дваіста: захаплячюцца іх талентам і таемна мараць быць падобнымі да іх, але адначасова ставяцца да такіх паненак з дакорам, як да дам паўсвету.
Я задалася мэтай расследаваць, як выглядаюць егіпецкія жанчыны ў штодзённым жыцці.
Гэтым здымкам блогерка nagmaa - расіянка, якая жыве ў Александрыі, імкнулася паказаць, наколькі розныя егіпцянкі ў выбары вопраткі:
Поруч з дзяўчатамі, убранымі ў паранджу, можна сустрэць па-сучаснаму апранутых паненак у хустках, а то і без - у Егіпце іх нашэнне неабавязковае. Штопраўда наша Гада сцвярджае, што не здымае хіджаб з першага курса ўніверсітэту: "Мужчыны кажуць, калі ты без хусткі, ты распусная і з табой усё можна". Класчіны выпадак: няма сэнсу забараняць законам тое, чаго не дазваляе мараль. Хоць гарадскія і вясковыя паненкі розняцца паводле стылю вопраткі - і вельмі:
Дзяўчаты ў горадзе носяць самыя розныя еўрапейскія фасоны, але аснова вопраткі - туніка з даўгімі рукавамі, не тое што колер - адценне якой павінна спалучацца з хіджабам. Гэта прыкмета густу. Тэкстыльныя фабрыкі нават прадукуюць тунікі і хусткі ў камплекце.
Вось і ў гэтай мадэлі палоскі на хустцы спалучаюцца з кашуляй
Аранжавая паненка:
Зрэшты, гэта неабавязкова:
Модны ўва ўсе часы элемент строю егіпцянкі - джынсы:
У прынцыпе, чым больш Амерыкі ў знешнасці, тым круцей. Асабліва калі табе 15. Егіпцянкі вельмі амерыканізаваныя:
Кажуць, падчас пратэстаў на плошчы Тахрыр жанчыны былі на мітынгу, але стаялі асобна ад мужчынаў. Але ў прынцыпе правілы сепарацыі не такія строгія. Гэтая дзяўчына заўзее за футбольную каманду:
Вельмі важна ўмець правільна завязваць хіджаб, каб ён не споўз з галавы ў самы нязручны момант - напрыклад, калі ты ў мячэце.
Існуе шмат спосабаў завязваць хіджаб, вось толькі самы простыя з іх.
Лішне казаць, што хустак у гардэробе мусульманкі - сотні, і штосезон гардэроб абнаўляецца - з'яўляецца зусім іншая сотня. Існуюць і хіджабы от куцюр:
Прарок Мухамед сказаў, што адзінае, што можа падкрэсліваць прыгадосць жанчыны - сурма вакол вачэй і парфума...
Ну і наастачу - ісламскі купальнік. Толькі твар, далоні і ступакі могуць быць адкрытыя. Але ў найшоўшых мадэлях купальнікаў, дзякуючы дасягненням цывілізацыі, жанчыны могуць загараць - тканіна прапускае ультрафіялет.