Горад святога Мікалая
Амстэрдам – горад з катэгорыі fairy city. Але гэта страшная казка. Амстэрдам - горад-штамп. Гэта адзін з тых гарадоў свету, на вакзал якога цябе ўцягвае лакаматыў стэрэатыпаў. Стэрэатыпы – яны ўвогуле амбасада любога буйнога гораду ў нашай свядомасці. Вось скажам, Мінск. З Захаду ў Мінск едуць як у запаведнік таталітарызму ў кепскім сэнсе гэтага слова. З Усходу – у харошым сэнсе. І паколькі Мінск безаблічны, як твар прафесійнай манекеншчыцы, уяўленне падарожнага малюе на ім тое, што хоча ўбачыць – і ўсе задаволеныя.
Амстэрдам – горад з катэгорыі fairy city. Але гэта страшная казка. Амстэрдам - горад-штамп. Гэта адзін з тых гарадоў свету, на вакзал якога цябе ўцягвае лакаматыў стэрэатыпаў.
Стэрэатыпы – яны ўвогуле амбасада любога буйнога гораду ў нашай свядомасці. Вось скажам, Мінск. З Захаду ў Мінск едуць як у запаведнік таталітарызму ў кепскім сэнсе гэтага слова. З Усходу
– у харошым сэнсе. І паколькі Мінск безаблічны, як твар прафесійнай манекеншчыцы, уяўленне падарожнага малюе на ім тое, што хоча ўбачыць – і ўсе задаволеныя. Кожны вывозіць з сабой
у фірмовым пакеце ГУМу свой Мінск. Страшны, прыгожы, мёртвы, прасторны, чысты горад.
Іншая справа Вільня. Вільня падступная. Яна малюе іншаземцу стэрэатып спрадвечна беларускай, польскай, мультыкультурнай сябе. Але ты заходзіш у Вільню – і хопа!
– за табой захлопваецца пастка Вострай Брамы. Ты чужы тут, ты тут немец, ты нямко ў дыхтоўнай сталіцы Летувы, не плач мілы, не плач над гэтай шыльдачкай “у гэтым доме браты
Луцкевічы здавалі пакой Францішку Скарыну. Амстэрдам хутчэй Вільня, чым Мінск. Хіпі-хіпі-хіпі, як гаспадыня кураня, заваблівае ён унутр сябе наіўнага падарожнага, рассыпаючы па турыстычных
буклетах цыбулінкі туліпанаў і павохныя каноплі, семкі сланечнікаў Ван Гога. Ты кідаешся на ягоны покліч. І ўсё.
Далей ужо не ты спасцігаеш Амстэрдам, а Амстэрдам, як хоча, круціць табою.
Я прыехала ў Амстэрдам узімку на начным аўтобусе. Першае, што я пабачыла, калі расплюшчыла вочы, была белая будка з чорным надпісам SHIP SHOP. Закалочаная, бо несезон. У сезон супрацоўнікі порту,
якія пакінулі побач свае ровары, шыхтуюцца перад ёй у чаргу, каб купіць за два еўра свежасолены селядзец і, узяўшы за хвост, закінуўшы галаву, праглынуць яго ўвесь. Такім чынам, Амстэрдам пажадаў
быць для мяне закалочаным рыбным шапікам у партовым тумане.
Другое – ровары. Пакуль ішла паўкіламетры ўздоўж наберажнай да кватэры, дзе мусіла жыць, налічыла іх, прывязанных да парэнчаў, каля тысячы.
Чатырохузроўневая роварная паркоўка
Вельмі часта сусветна знакамітыя аб’екты цікавыя зусім не самі па сабе, а уражаньнем, якое яны робяць на шматлікіх гледачоў. У Луўры можна гадзінамі назіраць за людзьмі, якія фатаграфуюць Джаконду. Гэтак жа ў Амстэрдаме цікавей за ўсё назіраць не за дзяўчатамі ў вакенцах кварталу Чырвоных Ліхтароў. Галоўны атракцыён – абкураныя брытанскія падлеткі , якія пяляцца на дзяўчат у гэтых вакенцах. Не так проста прадаць турыстычную паездку, асабліва ўзімку, асабліва ў крызіс. Прагу прадаюць у Брытаніі як краіну, дзе вы можаце пакаштаваць смачнае піва і легальны абсэнт. Брытанскія студэнты ўспрымаюць рэкляму літаральна і, прыяжджаючы ў Прагу, мяшаюць піва з абсэнтам, пасля чаго зранку на іх цяжка глядзець. Амстэрдам прадаецца як сталіца краіны, дзе легалізаваныя марыхуана і прастытуцыя. Брытанскія студэнты напальваюцца травы ў кава-шопах, пасля чаго выпраўляюцца ў квартал Чырвоных Ліхтароў гуляць між дзяўчатак.
Гэта проста цікавы мост, фатаграфаваць прастытутак і іх кліентаў у Амстэрдаме забаронена.
Але марыхуана расслабляе, а зусім не рыхтуе да актыўных любошчаў. Падлеткаў прабівае на хі-хі, яны паказваюць пальцамі на паўаголеных дзяўчатак і тупа рагочуць. Дзяўчаткі ж мусяць рабіць выгляд,
што перад імі зусім не юныя ідыёты, а прынада жыцьця, сэксапільныя мужчыны. Дзяўчаты пасьміхаюцца, махаюць ім рукамі – запрашаюць. Часам кліенты яшчэ і п‘яныя – яны
крычаць, гукаюцца ў шыбы, спрабуюць зайсьці ўнутр. Магутная афрыканка высоўвае руку з-за шыбы падымае таўстуна і зьлёгку яго страсае. Каб працаваць тут, трэба мець сілы ўтаймоўваць буйных кліентаў.
Тады робіцца зразумелым, чаму многія дзеўкі – мажныя і мускулістыя. Натуральны адбор.
Навідавоку ў Амстэрдаме не толькі дзяўчаты ўвакенцах. Самыя звычайныя дамЫ - калі можна назваць звычайнымі вузкія памяшканні з вялізнымі вокнамі, мэблю ў якія ўцягваюць лябёдкай, прымацаванай да
адмысловага крука на франтоне - маюць незаштораныя вокны, людзі ядуць, працуюць і нават спяць на вачах у вуліцы. Кажуць, так павялося яшчэ з часоў гішпанскай інвазіі, калі пурытане-галяндцы ўзялі за
моду дэманстраваць каталіцкім захопнікам: нам няма чаго хаваць. Невядома, як пачуваюцца яны – мо, справа звычкі, але табе хадзіць па вуліцах вельмі няёмка. Стараешся адводзіць вочы, хаця
сцэны ў вітрынах (інакш вокны кватэраў часам назваць не выпадае) даволі ідылічныя. Дзьве жанчыны гадоў сарака кормяць цёмнаскурых дзетак вячэрай. Адразу дадумваеш: лесьбіянкі, усынавілі. На каналах
раз-пораз трапляюцца лодкі пад вясёлкавымі сцягамі.
Узімку кава-шопаў у Амстэрдаме значна болей, чым гэта патрэбна для абкуркі брытанскім студэнтам. Бо несезон. Гаспадары кава-шопаў зашморгваюць на вокнах жалюзі і лятуць у цёплыя краі, адкуль і
прыбылі сюды. Або, каб сабраць публіку, ладзяць прагляды калекцыйнага кіно, конкурсы бардаў і літаратурныя вечарыны.
А яшчэ любы турыст можа ўзяць ровар адметнага галандскага дызайну напракат. Адрозніць турыста на ровары ад галандца на ровары можна па тым, што турысты арэндуюць ровары ў зноў-жа такі абкураным
стане. І таму езьдзяць на іх віхляючы і тупа рагочучы. А не так, нібыта нарадзіліся ў сядле, як галандцы.
Яшчэ турыст можа спыніцца не ў высокім і вузкім, але глыбокім, як чароўная шафа, доме (менавіта такая планіроўка дазволіла сям’і Анны Франк два гады хавацца ў самым цэнтры Амстэрдаму ад нацыстаў), – а ў лодцы, пераробленай пад жытло і прышвартаванай на канале. Калі пасля вайны не хапала жылых будынкаў, маністрат дазволіў людзям сяліцца на вадзе. Цяпер жыхары плавучых дамоў (дазволена іх у горадзе не больш за 2000) – гэта не найбяднейшы клас, як калісьці, а самы што ні на ёсць сярэдні, плюс дзівакі-міліянеры. Да лодак падведзеныя каналізацыя, электрычнасць, газ.
Яшчэ турыст у Амстэрдаме можа адчуць сябе як у рамане Майрынка “Зялёны лік – у цмяным, гатычным, партовым горадзе, поўным духаў, якіх прывезлі ў сваіх трумах цяжкія
караблі, з крамкамі каланіяльных тавараў, з вітражамі царквы святога Мікалая.
Калісьці, прачытаўшы “Зялёны лік, я запісала сабе ў мары жыцця аднойчы пабачыць царкву святога Мікалая. А потым, выйшаўшы з аўтобусу і зразумела, што патрэбны мне дом месціцца
каля гэтай царквы – праз канал ад яе. Калі б вокны былі не на двор, можна было б бачыць, як святло вітражоў поўзае па коўдры.
У рамане “Зялёны лік гатычны Амстэрдам, з вузкімі высокімі пахілымі дамамі ўздоўж застаялых грахтаў (Майрынк наўмысна пакідае ў нямецкім тэксце галандскае слова) у фінале, пад
уздзеяннем злых чараў, гіне ў смерчы. Апошнімі падаюць вежы царквы святога Мікалая. Кажуць, урад Амстэрдаму і сапраўды збіраецца зруйнаваць гэту царкву. Пасвечаную ў гонар святога патрона гораду, між
іншага. Пазбаўляцца ад будынкаў культу, якія пустуюць, – яшчэ адна галандская традыцыя. Але пакуль царква стаіць і амаль свеціць мне ў вакно вітражамі. Мары – яны маюць тэндэнцыю
збывацца, у момант, калі абсалютна гэтага не чакаеш.