Ад Карлсана да Андрона: як дроны заваёўваюць літаратуру

Кажуць, што першым дронам у літаратуры быў Карлсан. Магчыма, менавіта гэты жарт натхніў Ганну Кручкову на напісанне сваёй кнігі. І добра, што сёння з’явілася яшчэ адна гісторыя з героем, якія, мякка кажучы, незаслужана недаацэненыя. Кніга «Хто ты, дрон?» яшчэ раз звяртае ўвагу на тэхналагічных герояў.

dron_site_03.jpg

Недаацэненыя персанажы і нябачныя героі

Новыя тэхналогіі, адлюстраваныя ў літаратуры, — здавалася б, сапраўды выдатны і наватарскі ход. Але існуе велізарны пласт твораў, якіх не было бы без «штучных» герояў. І вы ўсе ведаеце гэтых герояў, проста часам яны — не другасных ролях. А часам — і на галоўных.

Канешне, першым мы сюды запішам таго самага Карлсана Астрыд Ліндгрэн, які натхніў Ганну Кручкову на напісанне свайго твору. Але дрон-Карлсан — гэта, хутчэй, жарт, чым тэхналогія. Між тым варта заўважыць, што цяпер дроны — не толькі ў паветры. Яны яшчэ плаваюць, ездзяць і ходзяць.

Даволі хутка споўніцца 50 гадоў з выхаду першага фільма (але чацвёртага эпізоду) сагі «Зорныя войны», якая мае мільярды прыхільнікаў па ўсім свеце. Гісторыя, што адбылася даўным-даўно ў адной далёкай галактыцы, пачалася, калі прынцэса і сенатар Лея Аргана дае заданне дронуR2D2 знайсці Обі вана Кенобі і дапамагчы паўстанцам. Дрона R2D2 выкідваюць на Татуін — і панеслася!

Малюнак з pikabu.ru

Малюнак з pikabu.ru

R2D2 незаўважна для нас прысутнічае ва ўсіх ключавых момантах гісторыі сусвету «Зорных войнаў» — разам з Люкам Скайуокерам знішчае першую «Зорку смерці», знаходзіць майстра Ёду, здымае шчыт, які абараняе другую «Зорку смерці», і ўвогуле становіцца пастаянным спадарожнікам «апошняга джэдая». Без персанажа-дрона сага «Зорныя войны» і не адбылася б.

Успомнім таксама больш сур’ёзнага пісьменніка —Айзека нашага Азімава, ураджэнца Беларусі. Яго першае фантастычнае апавяданне пра робатаў было напісана ў 1939 годзе, і называлася «Робі» — пра сяброўства нямога дрона-нянькі, аднаго з першых пакаленняў пазітронных робатаў, і маленькай дзяўчынкі Глорыі. А ўжо потым былі — тры законы робататэхнікі, засяленне чалавецтвам галактыкі, Галактычная Рэспубліка, Галактычная Імперыя, крах Галактычнай Імперыі — і праз сотні тысяч умоўных гадоў гісторыя заканчваецца сустрэчай людзей з пазітронным робатам Даніэлам Аліво.

Асобна ў гэтым шэрагу стаіць «Тэрмінатар» Джэймса Кэмерана. У ім дроны-робаты — стварэнні чалавеку зусім не сяброўскія. Тым не менш, у другой частцы ёсць добрая сюжэтная лінія пра сяброўства Джона Конара і машыны Т-800, пра адказнасць за гэтае сяброўства і свае ўчынкі. І нават Сара Конар задумваецца: ці не быў бы такі «Тэрмінатар» ідэальным бацькам для падлетка Джона?

Варта зазначыць, што «сусвет Тэрмінатара» ўзнік менавіта з фільмаў Кэмерана — поспех фільма прывёў да стварэння некалькіх працягаў, тэлесерыяла, коміксаў, раманаў і відэагульняў. У 2008 годзе «Тэрмінатар» быў адабраны Бібліятэкай Кангрэса для захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў ЗША.

Кадр з фільма "Тэрмінатар-2" 

Кадр з фільма "Тэрмінатар-2" 

І цяпер у нас ёсць новы твор пра дрона Андрона і стасункі машын з людзьмі ад Ганны Кручковай.

Магчыма, больш?

«Дзіцячы дэтэктыў» Ганны Кручковай усё ж такі больш падобны на творы Азімава. Падобны тым, што ўздымае такія ж важныя тэмы — гэта перш за ўсё сучасная гісторыя пра адносіны, стасункі, пра сяброўства і сям’ю.

А можа, гэта дэтэктыў і не дзіцячы? Калі гэтая гісторыя атрымае працяг — ці можа яна ператварыцца ў «шматсерыйную» і папулярную сагу?

Хто ведае? Бо сцэнар «Хто ты, дрон?» ужо напісаны, існуе і чакае свайго часу. І можа стаць коміксам, мультфільмам і фільмам таксама.

dron_pages_01.jpg

А вось кніга, аформленая ў Gutenberg Publisher, сама нагадвае комікс. Яе ўжо можна набыць праз сайт выдавецтва Gutenberg Publisher. Аповесць будзе цікавая дзецям 9–12 гадоў, якія любяць прыгоды і цікавяцца тэхналогіямі. І іх бацькам, вядома ж — хаця б з-за выдатнага і канцэптуальнага афармлення выдання.

dron_pages_02.jpg

«Хто ты, дрон?» — гэта не проста прыгоды. Гэта магчымасць пагаварыць з дзіцём пра жыццёвыя выбары, тэхналагічную будучыню, і важнасць заставацца чалавекам у гэтай будучыні.