ЕС увядзе новыя санкцыі — супраць чальцоў Савета Федэрацыі РФ і алігархаў
Еўрасаюз увядзе санкцыі ў дачыненні да яшчэ 160 расіян «у адказ на вайсковую агрэсію Расіі супраць Украіны».
Еўрасаюз збіраецца зрабіць больш жорсткім санкцыі супраць Расіі з-за ўварвання ў Украіну. Пра гэта паведаміла ў твітары кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Яна заявіла, што ў санкцыйны спіс увойдуць расійскія сенатары і алігархі.
ЕС таксама абмяжуе экспарт у Расію марскіх навігацыйных тэхналогій і дадаванне крыптавалютных актываў. Акрамя таго, пад санкцыі патрапіць банкаўскі сектар Беларусі.
Новыя меры прадугледжваюць:
- санкцыі супраць 160 чалавек, сярод якіх будуць буйныя расійскія бізнесоўцы і чальцы Савета Федэрацыі;
- абмежаванні на экспарт тэхналогій у галіне марской навігацыі ў Расію;
- санкцыі супраць актываў у крыптавалюце (чыіх, не ўдакладняецца) і супраць беларускага банкаўскага сектара.
Раней Еўрасаюз увёў санкцыі ў дачыненні да практычных усіх дэпутатаў Дзярждумы, якія ўхвалілі зварот да прэзідэнта Расіі з нагоды прызнання незалежнасці ДНР і ЛНР і галасавалі за ратыфікацыю пагадненняў аб дружбе і супрацоўніцтве з самаабвешчанымі рэспублікамі.
Акрамя таго, абмежаванні Еўрасаюза закранулі некаторыя расійскія банкі, дэпазіты расіян, асабіста прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, а таксама шэрагу чыноўнікаў, бізнесоўцаў і прапагандыстаў.
Паводле meduza.io