ГУР Украіны: Сітуацыя можа прывесці да сацыяльнага выбуху ў Беларусі
Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны апублікавала свой аналіз сітуацыі ў Беларусі і магчымасць уварвання ва Украіну з боку нашай краіны.

Як напісана на фэйсбук-старонцы ГУР, беларускія ўлады ўважліва назіраюць за беспарадкам, што адбываецца ў рамках так званай «частковай мабілізацыі» ў РФ і разумеюць, што ў выпадку абвяшчэння частковай мабілізацыі ў РБ, сітуацыя будзе яшчэ больш складаная і можа прывесці да сацыяльнага выбуху ў краіне
Пры гэтым незаконны беларускі рэжым усё больш усведамляе ўсю небяспеку прыняцця ім рашэння адносна адкрытага далучэння да шырокамаштабнай узброенай агрэсіі РФ супраць Украіны.
У сувязі з гэтым, Лукашэнка спрабуе працягваць рабіць гучныя заявы і паказваць Пуціну, што сваімі дзеяннямі ён выконвае саюзніцкія абавязацельствы, якія адцягваюць значную частку рэзерваў УС Украіны ад магчымага іх прымянення на фронце на ўсходзе і поўдні Украіны.
Адзначанае сведчыць, што самаабвешчаныя беларускія ўлады не ўпэўненыя ў падтрымцы шырокімі пластамі насельніцтва рашэнняў па ўдзелу сваёй краіны ў ваенных авантурах РФ.
