Іван Кавальчук за кратамі робіць малюнкі легендарнага Мядзельскага замка

Ужо амаль тры месяцы ў зняволенні знаходзіцца 25-гадовы студэнт БНТУ Іван Кавальчук. Ён, разам з іншымі абвінавачанымі, праходзіць па так званай «справе патрыётаў».

Іван Кавальчук. Фота svaboda.org

Іван Кавальчук. Фота svaboda.org

Студэнт-архітэктар Іван Кавальчук вучыўся на апошнім шостым курсе, нават у зняволенні ён працягвае працаваць над дыпломам, звязаным з аднаўленнем Мядзельскага замка.
«Мой брат Iванка моцны духам чалавек. Нягледзячы на ўсе абставiны, якiя з iм адбылiся i адбываюцца апошнiм часам, ён не губляе час дарма, — расказвае «Нашай Ніве» брат Івана Аляксей Кавальчук. — Акрамя самаразвiцця (чытання кнiг i вывучэння польскай мовы), ён шмат часу праводзiць за напiсаннем сваёй дыпломнай працы, тэмай якога з’яўляецца аднаўленне i рэканструкцыя Мядзельскага замка. Iван скончыў 6 курс архiтэктурнага факультэта БНТУ, засталася толькi абарона дыплома.

19358979_1455567057837773_1760433740_o_ybo1q_logo.jpg


Да гэтага часу не засталося нiякiх выяваў i малюнкаў, як замак выглядау раней, але на падставе ранейшых раскопак i даследаванняў, у якiх Іван i сам прымаў удзел у валанцёрскай групе, брат зрабiў вялiкую працу.

На канфiскаваным ноўтбуку знаходзiцца ягоная праца з 3D-мадэллю замка. Каб даведацца як выглядаў замак, брат шматразова звяртаўся ў архiвы Швецыi, бо менавiта шведы зруйнавалi яго. На гэтае яго натхніў і дапамагаў сябра Руслан Шошын [журналіст польскай газеты Rzeczpospolita — «НН»].

19369215_1455567067837772_1453477422_o_8hbjq.jpg


Я з упэўненасцю магу сказаць, што гэта будзе вялiкi ўнёсак у гiсторыю Беларусi i яе развiццё. Асаблiва мне было б прыемна даведацца, што ў хуткім часе мой сын зможа даведацца са школьнага падручнiка, што быў Мядзельскi замак i як ён выглядаў.

Я вельмi ўдзячны за дапамогу выдатнаму хлопцу Змiтру Савельеву, якi сам раней навучаўся ў БНТУ i якi выклiкаўся дапамагчы Iвану з напiсаннем яго працы.

19359186_1455566957837783_86060405_o_ha21b.jpg


Калi гэта не ўнiкальны выпадак напiсання дыплома, то, пэўна, не так шмат было такіх выпадкаў, а як гэтае лiставанне адбываецца — глядзiце на прыкладзе аднаго з лістоў.

I нашыя ўлады лiчаць такiх людзей, якiя працуюць для нашай з вамi спадчыны, злачынцамi».

Запісаў Зміцер Панкавец, Наша ніва