Сяргей Кунцэвіч на волі

Сяргей Кунцэвіч — яшчэ адзін фігурант "справы патрыётаў" выпушчаны на свабоду. 

d6938de6_db93_4ac8_a3a7_49fc9906105a_cx0_cy41_cw0_w1023_r1_s.jpg


Раніцай 3 чэрвеня Сяргей Кунцэвіч напісаў журналісту Свабоды ў перапісцы «Ўкантакце»:
«Я на волі. Усе заявы пазней».
На просьбу пракаментаваць сваё вызваленне і ранейшую інфармацыю пра катаванні электрычнасцю ў СІЗА на вуліцы Валадарскага, Кунцэвіч адказаў наступнае:
«Ня ўсё адразу. Мне трэба вывучыць абстаноўку. Дзякуй за матэрыялы, якія вы пісалі пра мяне, пакуль быў у няволі».
Сяргей Кунцэвіч — паплечнік Міколы Статкевіча, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
Мікола Статкевіч таксама пацвердзіў Свабодзе, што Кунцэвіч на волі:
«Мы гаварылі ў Інтэрнэце. Гэта было каля гадзіны ночы 3 чэрвеня. Пакуль Сяргей павінен прыйсці ў сябе, адпачыць. Пазней будзе больш інфармацыі», — сказаў Статкевіч.
Сяргей Кунцэвіч — адзін з фігурантаў «справы патрыётаў». Яго затрымалі 24 сакавіка. Адразу ён трапіў у «амерыканку», а 6 красавіка яго перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.
У некалькіх відэа на БТ журналісты называлі Сяргея Кунцэвіча «кіроўцам Статкевіча». У сюжэце пра затрыманне перад акцыяй 25 сакавіка паказалі, як з яго машыны нібыта дастаюць бутэлькі з гаручай сумессю, так званым кактэйлем Молатава.
svaboda.org