Парламент Грузіі прыняў у другім чытанні «закон аб агентах», цяпер з усёй Грузіі ў Тбілісі едуць пратэстоўцы

83 галасамі супраць 23 парламент Грузіі прыняў у другім чытанні на пленарным пасяджэнні так званы «закон аб замежных агентах». 

01000000_0aff_0242_b13a_08dc693eb626_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.avif

Абмеркаванне артыкула прайшло з гарачай дыскусіяй. Старшыня парламента Шалва Папуашвілі выключыў з пасяджэння чатырох дэпутатаў ад апазіцыі: лідара партыі “Права і справядлівасць” Така Чарквіяні, дэпутатку ад «LELO» Саламэ Самадашвілі, Георгія Баткавелі і Ціну Бокучаву.


Анры Аханашвілі, старшыня юрыдычнага камітэта парламента.

Анры Аханашвілі, старшыня юрыдычнага камітэта парламента.

Старшыня парламента часта адключаў мікрафон і заклікаў дэпутатаў гаварыць па канкрэтным артыкуле. Пры абмеркаванні аднаго з артыкулаў ён нават не даў дэпутатам магчымасці зрабіць ўдакладненне.

Падчас дэбатаў і сёння адбылася бойка паміж дэпутатамі парламенцкай большасці і апазіцыі.

Глядзіце таксама

Лідар «Стратэгіі Агмашэнэбелі» Георгі Вашадзэ прапанаваў дакладчыку законапраекту замест «замежная сіла» напісаць «Расія» — і ўсе тады гэта падтрымаюць.

Дэпутат Шалва Шаўгулідзэ апратэставаў тэрміны рэалізацыі законапраекта, згодна з якім арганізацыі будуць абавязаны рэгістравацца як «прадстаўнікі інтарэсаў замежнай дзяржавы» па даходах за 2023 год. 

«Пераходнае палажэнне прадугледжвае, што закон павінен мець зваротную сілу... каб не супярэчыць канстытуцыі, ён не павінен уплываць на фінансаванне мінулага і гэтага года», — сказаў Шаўгулідзэ.

На думку сябра палітычнай групы «Гірчы» Сандра Раквіяшвілі, найлепшае выйсце — каб закон уступіў у сілу 1 студзеня 2025 года, і каб яго лёс вырашыла палітычная сіла, якая пераможа на выбарах.

Спікер Анры Аханашвілі не разглядаў ніводнай прапановы апанентаў.

Глядзіце таксама

Пра цяжкія наступствы прыняцця дакумента ў цяперашнім выглядзе папярэдзіў былы прэм'ер-міністр Георгій Квірыкашвілі. З ягоных слоў, улада дапусціла сур'ёзную памылку, атаясаміўшы ЕС і ЗША з «глабальнай партыяй вайны».

«Яшчэ ёсць час унесці карэктывы. Выгляд жорстка збітых на мітынгах людзей выклікае цяжкія асацыяцыі з тым, што было да 2012 года. Усе бакі павінны прыкласці ўсе намаганні для падтрымання стабільнасці і недапушчэння гвалту, каб пазбегнуць непапраўных наступстваў, рызыка якіх вельмі высокая, і ўрад будзе несці за гэта адказнасць», — напісаў у сацсетках Квірыкашвілі.

З аналагічным заклікам выступіла лідар партыі «Адзіная Грузія» Ніно Бурджанадзэ.

«Недапушчальна прымяненне сілы, асабліва ў дачыненні да зусім шчыра настроенай моладзі. Звяртаюся да ўрада Грузіі з заклікам неадкладна адклікаць закон аб «празрыстасці замежнага ўплыву». Усе павінны разумець, і ў першую чаргу ўлада, што грамадзянскае супрацьстаянне будзе разбуральным для краіны, за што поўную адказнасць будзе несці ўрад», — заявіла яна на партыйным брыфінгу.

Глядзіце таксама

Аднак прэм'ер-міністр Іраклій Кабахідзэ, калі сустракаўся з журналістамі, слова ў слова паўтарыў тэзісы Бідзіны Іванішвілі, выказаныя падчас праўрадавага мітынгу 29 красавіка.

Па-першае, на думку прэм'ера, прыняцце закона «аб замежных агентах» дабратворна адаб'ецца на палітычным клімаце ў Грузіі. Па-другое, лепш ператрываць мітынгі праціўнікаў законапраекта, чым ісці на саступкі: у гэтым выпадку апазіцыя выдаткуе ўвесь матэрыяльны і  фізічны рэсурс на пратэсты.

У канцы выступу ён зноў выклікаў на дэбаты акрэдытаваных у Грузіі паслоў краін ЕС і ЗША.

Каб парламент канчаткова прыняў законапраект, яго неабходна абмеркаваць і прагаласаваць у трох чытаннях на камітэце і на пленарным пасяджэнні.

Меркаванай датай прыняцця «закона аб агентах» у канчатковым, трэцім чытанні парламент прызначыў 17 траўня.

Паралельна з разглядам законапраекта праходзіць акцыя пратэсту «Так — Еўропе! Не — расійскаму закону!».

Глядзіце таксама

 Нагадаем, у ноч з 30 красавіка на 1 траўня міліцыя ўжыла слезацечны газ і вадамёты супраць удзельнікаў акцыі пратэсту. Спецназ таксама ўчыніў фізічную расправу над дэманстрантамі. Было арыштавана 63 чалавекі, 11 чалавек трапілі ў бальніцы. Так, падчас акцыі пацярпелі ў тым ліку старшыня партыі «Нацыянальны рух», дэпутат Леван Хабеішвілі. Быў збіты яшчэ адзін дэпутат — лідар «Макалакі» Алека Элісашвілі.

На акцыі пратэсту мужчына ў масцы стаяў на баку спецназа і біў дэманстрантаў кулакамі ў твар.

Спецыяльная следчая служба пачала праверку па факце ўжывання сілы ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у розныя клінікі для аказання медыцынскай дапамогі былі дастаўлены 11 грамадзян, з іх шасцёра — супрацоўнікі міліцыі.

Паводле звестак МУС, падчас акцыі супраць «агентурнага закона» міліцыя затрымала 63 грамадзяніна, было паранена шасцёра праваахоўнікаў.

Крыніца: telegram

Тым часам да будынка парламента працягвалі сцягвацца калоны маніфестантаў з усіх куткоў Грузіі, у сацсетках ужо створаны групы, у якіх пазначаны адрасы, дзе тым, хто прыехаў Тбілісі для ўдзелу ў акцыі пратэсту, будуць прадастаўлены харчаванне і начлег.

Крыніца: telegram

Паводле www.ekhokavkaza.comwww.radiotavisupleba.ge, Tbilisi_life