Хто яшчэ на Нобеля? (інфаграфіка)
Сёлета Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Святлана Алексіевіч. А колькі іх было выдадзена ўсяго? І якія краіны сталі лідэрамі па атрыманых «Нобелях» за часы існавання прэміі?

Аказваецца, самым маладым лаўрэатам па літаратуры быў Кіплінг, а найбольшая колькасць «Нобеляў» — зусім не ў «звышдзяржаваў».
Найбольш пільны чытач можа зацікавіцца: а чаму Беларусь прадстаўленая толькі Святланай Алексіевіч? А як жа Жорэс Алфёраў — беларус па нараджэнні, які атрымаў «Нобеля» па фізіцы ў 2000-м годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктураў і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў?
На жаль, хоць Алфёраў і нарадзіўся 15 сакавіка 1930 года ў Віцебску, але прэмію ён атрымаў як расійскі фізік. Дастаткова сказаць, што на момант узнагароды ён быў дырэктарам Фізіка-тэхнічнага інстытута імя Іофе Расійскай акадэміі навук.
