У памяць пра ахвяр Халакосту
Сёння — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Ён адзначаецца па
рашэнні ААН у дзень вызвалення савецкімі войскамі ў 1945 годзе найбуйнейшага
нацысцкага лагера смерці Асвенцым.
У Беларусі ў 260 гета былі знішчаны больш за 800 тысяч чалавек. Мы паспрабавалі адлюстраваць гэтыя трагічныя старонкі гісторыі ў інфаграфіцы.



Усяго за гады Другой сусветнай вайны ў нацысцкіх канцлагерах былі планамерна знішчаны 6 мільёнаў габрэяў.