Ангела Меркель патрабуе «неадкладнага» вызвалення зняволенных у Беларусі

Па інфармацыі прадстаўніка канцлера Германіі Ангела Меркель патрабуе «безагаворачнага і неадкладнага» вызвалення зняволеных дэманстрантаў у Беларусі.

Прадстаўнік урада Штэфен Зайберт заявіў у пятніцу ў Берліне, што канцлер асудзіла ўжыванне жорсткага гвалту супраць удзельнікаў мірных пратэстаў. Меркель «узрушана» паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні са зняволенымі.
«Беларусь павінна безагаворачна і неадкладна вызваліць гэтых людзей», — заявіў Зайберт. Урад Беларусі павінен гарантаваць свабоду сходаў, думкі і інфармацыі. Пратэсты адлюстроўваюць незадаволенасць, «а таксама роспач» у сувязі з актуальнай сітуацыяй у краіне.