Беларусь можа атакаваць Украіну ўжо сёння вечарам — Цэнтр стратэгічных камунікацый

Войскі Беларусі могуць быць прыцягнутыя да ўварвання ва Украіну ўжо ў 21:00 11 сакавіка. Пра гэта паведамляе Цэнтр стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі пры Міністэрстве культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны.

Фота: «Reuters»

Фота: «Reuters»


«Пасля першага раўнда перамоў у Маскве Пуцін і Лукашэнка зрабілі па адным званку. Не выключана, што яны маглі аддаць такія распараджэнні: Пуцін — здзейсніць правакацыю, абстрэл расійскімі самалётамі ў раёне ДМУ з боку беларускай тэрыторыі Украіны; Лукашэнка — рыхтаваць ўварванне УС РБ ва Украіну», — гаворыцца ў заяве Цэнтра.
Сёння, 11 сакавіка, расійскія самалёты нанеслі авіяўдар па Беларусі з украінскага напрамку. Пра гэта паведаміла камандаванне паветраных сіл УСУ і адзначыла: гэта была правакацыя з мэтай уцягнуць Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь у вайну з Украінай.
11 сакавіка міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў папярэджваў пра верагоднасць такога сцэнара і падкрэсліў, што «ўкраінскае войска не планавала, не плануе і не будзе планаваць ніякіх агрэсіўных дзеянняў супраць Беларусі». Афіцыйны Мінск адмаўляе абстрэл сваёй тэрыторыі, а жыхары памежных вёсак паведамілі журналістам, што чулі выбухі.