
Генштаб УСУ: сярод беларускіх вайскоўцаў правялі апытанне, ці хочуць яны ваяваць ва Украіне
- Палітыка
- 09-03-2022
Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны сцвярджае, што валодае звесткамі пра праведзенае апытанне сярод беларускіх вайскоўцаў.

Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, унутранае апытанне было праведзена сярод вайскоўцаў 8 сакавіка, яно было ананімным. Вайскоўцаў спыталі пра іх гатоўнасць прыняць удзел у баявых дзеяннях ва Украіне на баку Расіі.
«Вынікі паказваюць, што пераважная большасць асабістага саставу не гатовая да ўдзелу ў вайне супраць Украіны», — сцвярджае Генштаб ВСУ.
Расійскія салдаты, заяўляе ведамства, таксама дэмаралізаваныя, іх псіхалагічны стан імкліва пагаршаецца.
Напярэдадні Генштаб УСУ таксама паведамляў пра прывядзенне беларускіх падраздзяленняў на мяжы з Украінай у вышэйшую ступень баявой гатоўнасці і адначасова пра прыгнечаны настрой сярод беларускіх вайскоўцаў.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: