Януковіч звярнуўся да Зяленскага — і фактычна прапанаваў здацца

Дзіўны зварот. Хаця нічога дзіўнага.

25b41f0_7d0e491_063512e_132274__1_.jpg

Пазбаўлены звання прэзідэнта Украіны Віктар Януковіч звярнуўся да кіраўніка дзяржавы Уладзіміра Зяленскага з заклікам «любой цаной спыніць кровапраліцце», піша «Украінская праўда».

«Хачу па-прэзідэнцку і нават крыху па-бацькоўску заклікаць да Уладзіміра Зяленскага... — сказаў Януковіч. — Я добра разумею, што ў вас шмат «дарадцаў», але асабіста вы абавязаны любой цаной спыніць кровапраліцце і дасягнуць мірнага пагаднення. Гэтага ад вас чакаюць ва Украіне, Данбасе і Расіі. Вам будуць удзячныя ўкраінскі народ і вашы партнёры на Захадзе».

Раней з крыніц у выведцы стала вядома, што Януковіча возяць у Мінск на ўкраіна-расійскія перамовы, а Крэмль хоча зрабіць яго «прэзідэнтам Украіны».

4 лютага 2015 Вярхоўная Рада пазбавіла Віктара Януковіча звання прэзідэнта Украіны.