Макрон, Шольц і Драгі прыбылі ва Украіну

Лідары еўрапейскіх краін накіроўваюцца ў Кіеў і неўзабаве будуць у сталіцы Украіны. Дакладны час іх прыбыцця не называецца.

Драгі, Макрон і Шольц ў цягніку праводзяць трохбаковы саміт. Фота: Аляксандр Камышын

Драгі, Макрон і Шольц ў цягніку праводзяць трохбаковы саміт. Фота: Аляксандр Камышын

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Германіі Олаф Шольц і прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі прыбылі ва Украіну ў чацвер, 16 чэрвеня. Пра гэта паведаміла італьянскае выданне RaiNews24, а пазней гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік “Укрзализныци” Аляксандр Камышын.

"Для мяне сёння гэта была трэцяя ноч у цягніку запар. Але не толькі я правёў сённяшнюю ноч у цягніку", — напісаў ён у сваім Telegram, размясціўшы фота з лідарамі трох еўрапейскіх краін у цягніку.

Паводле даных СМІ, Макрон, Шольц і Драгі ў цягніку праводзяць трохбаковы саміт. Яны накіроўваюцца ў Кіеў і неўзабаве будуць у сталіцы Украіны. Дакладны час іх прыбыцця не называецца.

Адзначым, што некалькі дзён таму з'явілася інфармацыя пра магчымы візіт еўрапейскіх лідараў у Кіеў. Але ўрады краін афіцыйна не пацвярджалі яе да апошняга моманту.

У прыватнасці, у Парыжы візіт Макрона ва Украіну называлі адным з "некалькіх варыянтаў".

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: