
Грузавое судна «Razoni» пакідае порт Адэсы. Фота: «Associated Press»
Нагадаем, 22 ліпеня ў Стамбуле пры пасярэдніцтве ААН і Турцыі была заключаная дамова, накіраваная на спыненне блакады ўкраінскіх партоў. Украіна, Расія і ААН накіравалі сваіх прадстаўнікоў у Стамбул на наступны дзень пасля падпісання пагаднення. 27 ліпеня Турцыя адкрыла ў Стамбуле каардынацыйны цэнтр па кантролі вывазу збожжа і пачала падрыхтоўку да экспарту збожжа з украінскіх партоў.
Пасля падпісання пагаднення Расія нанесла ракетны ўдар па Адэскім порце. Ракеты патрапілі ў збожжавы тэрмінал, загінуў адзін чалавек.